Перайсці да зместу

Нача (прыток Дзітвы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нача
Характарыстыка
Даўжыня
  • 8 км
  • 24,6 км
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 54°10′07″ пн. ш. 24°47′18″ у. д.HGЯO
Вусце Дзітва і Ула
 • Каардынаты 53°59′18″ пн. ш. 24°48′27″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Дзітва → Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На́ча, Начка, Паначка (літ.: Nočia) — рака ў Воранаўскім раёне, правы прыток Дзітвы (басейн Нёмана).

Назва балцкага паходжання. Форма назвы ў літоўскамоўных аўтахтонаў — Nočia.

Нача — досыць распаўсюджаная назва на тэрыторыі цяперашняй Беларусі (назва ў прытокаў Дзвіны, прыпяцкай Луніі, Бярэзіны, бярэзінскага Бабра). Таксама Нача — прыток дзвінскай ракі Обшы (у гэтую Начу ўцякаюць рэкі з балцкімі назвамі Рэкта, Вейна, Лебасціна, Вішанка — «Арэхавая», «Звілістая», «Павольная», «Плыткая»).

Гідранімічныя аналагі — літоўскія водныя назвы Nota, Notė, Notija, Notera[1], пруская *Nātangā (ад гэтага гідроніма назва прускага племя натангаў).

Гэтыя назвы ад захаванага ў гідраніміі балцкага *nātā «цячэнне», якое з дапамогай пашыральніка -t- ад індаеўрапейскага *(s)na- «цячы»[2][3]. Ад яго таксама рачныя назвы Сноўка, Сноў[ru].

Назва Нача значыць «Плыткая (рака)». Назва звязаная з хуткасцю рачной плыні.

Даўжыня 8 км. Пачынаецца каля в. Пацялюнцы, цячэ па Лідскай раўніне, упадае ў Дзітву за 1 км на паўночны ўсход ад в. Янавічы. Рэчышча каналізаванае.

  1. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 231—232.
  2. V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 649.
  3. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 971—972.
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.