Нефелін
Нефелін | |
---|---|
Формула | (Na,K)AlSiO4 |
Прымесь | Mg, Ca, H2O |
Сінгонія | гексаганальная |
Крышталічная рашотка | a = 10,01 c = 8,405 Z = 8 |
Крышталічная рашотка | a = 10,01 c = 8,405 Z = 8 |
Колер рысы | белы |
Бляск | шкляны тлусты |
Празрыстасць | паўпразрысты, непразрысты |
Цвёрдасць | 5,5—6 |
Спайнасць | недасканалая |
Злом | ракавісты |
Шчыльнасць | 2,55—2,66 г/см³ |
Нефелі́н, элеаліт — пародаўтваральны мінерал з групы фельдшпатоідаў, класа каркасных сілікатаў, алюмасілікат натрыю і калію KNa3(AlSiO4)4.
Хімічны склад: 13—16 % аксіду натрыю Na2O, 32—33 % аксіду алюмінію Al2O3, 43,5—45 % аксіду крэмнію SiO2, 5,5—6,5 % К2O, 0,5—1,8 % аксіду кальцыю СаО[1].
Крышталізуецца ў гексаганальнай сінгоніі. Утварае буйныя зерні, блокі крышталёў, агрэгаты, зрэдку — гексаганальна-прызматычныя крышталі. Колер белы, шэры, брудна-зялёны, буры, жаўтаваты, зрэдку бясколерны. Бляск шкляны, тлусты. Цвёрдасць 5,5—6 па шкале Моаса. Шчыльнасць каля 2,6 г/см³. Крохкі. Раствараецца ў салянай кіслаце.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Нефелін выкарыстоўваецца ў вытворчасці гліназёму адначасова з вытворчасцю соды, паташу, сілікагелю, ультрамарыну, угнаенняў і інш.
Радовішчы
[правіць | правіць зыходнік]Радовішчы нефеліну маюцца ў ЗША, Расіі, Германіі, Нарвегіі, Швецыі, Канадзе, Румыніі, Аўстраліі, Лівіі, Конга, Азербайджане, Афганістане, Арменіі, Індыі, Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы і іншых краінах.
Зноскі
- ↑ Нефелин // Каталог Минералов. RU (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 304. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нефелин // Каталог Минералов. RU (руск.)
- Нефелин // Кристаллов.net (руск.)
- Nepheline Mineral Data // Mineralogy Database (англ.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нефелін