Перайсці да зместу

Няклея

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Няклея
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 140,2[1] м
Даўжыня 3,04 км
Шырыня 0,52 км
Плошча 0,95 км²
Аб’ём 0,00276 км³
Даўжыня берагавой лініі 9,18 км
Найбольшая глыбіня 7,2 м
Сярэдняя глыбіня 2,9 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць да 0,15 ‰
Празрыстасць 1,8 м
Басейн
Плошча вадазбору 24,8 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць рака Няклейка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Няклея (Беларусь)
Няклея
Няклея
Няклея (Віцебская вобласць)
Няклея
Няклея
Map

Някле́я[2] — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Сосніца, за 37 км на паўночны ўсход ад Полацка, каля вёскі Труды.

Плошча паверхні 0,95 км². Даўжыня 3,04 км, найбольшая шырыня 0,52 км. Найбольшая глыбіня дасягае 7,2 м, сярэдняя 2,9 м. Аб’ём вады ў возеры 2,76 млн м³, мінералізацыя да 150 г/л, празрыстасць да 1,8 м. Плошча вадазбору 24,8 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з захаду на ўсход і складаецца з двух плёсаў. Найбольшыя глыбіні ва ўсходнім плёсе. Плёсы злучае пратока шырынёй 60 м і глыбінёй 3,6 м. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, спадзістыя, месцамі стромкія вышынёй да 10 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. У паўднёвай і ўсходняй частках возера берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. Падводная частка катлавіны карытападобнай формы. Мелкаводдзе займае каля 29 % плошчы возера, ва ўсходнім плёсе вузкае. Дно возера на мелкаводдзі выслана пяскамі і апясчаненымі адкладамі, на большых глыбінях — крэменязёмістым сапрапелем.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. У возера ўпадаюць ручаі, ручай з возера Талакнянік, выцякае рака Няклейка ў возера Жэльцы. Расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 2,2 м. Прыбярэжная надводная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці 3—50 метраў ад берага возера.

У возеры водзяцца лешч, шчупак, плотка, гусцяра, акунь і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-23. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г. (руск.)
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
  • Уласаў Б. П. Няклея // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 407.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
  • Ліст карты N-35-23. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г. (руск.)