Нівішчы (Бярозаўскі раён)
Вёска
Нівішчы
|
Ні́вішчы[1] (трансліт.: Niviščy, руск.: Нивищи) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета. Размешчана за 12 км ад Бярозы, за 7,5 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы ў сярэдзіне XIX ст., калі 3 сакавіка 1861 года сяляне вёскі адмовіліся выконваць інвентарныя павіннасці і аб'явілі аб непадпарадкаванні ўладзе, частка сялян была арыштавана і змешчана ў Пружанскую турму. У 1864 годзе — пад назвай Нівішча ў Блудзенскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. У 1890 годзе ў Картузскабярозаўскай воласці, вёска і маёнтак Павішчы.
У 1897 годзе дзейнічаў хлебазапасны магазін. Маёнтак ва ўладанні Сцяпана Сямашкі, непадалёку б. карчма (З двары, 4 жыхары). У 1905 годзе ў Бярозаўскай воласці. З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы (у ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Палескага ваяводства Польшчы. У вёсцы дзейнічала ячэйка КПЗБ.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Кабакоўскім сельсавеце.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 1 жыхара вёскі, на фронце загінулі 7 воінаў-землякоў.
З 14 красавіка 1964 года ў Блудзенскім сельсавеце (1 жніўня 1964 перайменаваны ў Першамайскі). Паводле перапісу 1970 года ў саўгасе «Бярозаўскі».
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе:
- 1897 — 21 двор, 144 жыхары.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 17 двароў, 24 жыхары.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Нiві́шчы
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх