Перайсці да зместу

Нінэль Аляксандраўна Ткачэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нінэль Аляксандраўна Ткачэнка
Дата нараджэння 21 лістапада 1928(1928-11-21)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 верасня 2007(2007-09-26) (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперная спявачка, рэжысёр
Пеўчы голас сапрана
Інструменты вакал
Жанры опера
Узнагароды
ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Пашаны
народны артыст СССР

Нінэль Аляксандраўна Ткачэ́нка[2] (укр.: Нінель Олександрівна Ткаченко; 21 лістапада 1928, Харкаў, УССР — 26 верасня 2007, Масква, Расія) — савецкая, украінская, беларуская і расійская оперная спявачка (сапрана), рэжысёр-пастаноўшчык. Народная артыстка СССР (1964).

Нарадзілася 21 лістапада 1928 года ў Харкаве. У 1958 годзе скончыла Харкаўскую кансерваторыю па класе спеву ў Т. Я. Веске.

З 1958 года спявала ў Опернай студыі Кіеўскай кансерваторыі.

У 1960—1962 гадах была салісткай Львоўскага, у 1962—1968 гадах — Беларускага, а ў 1968—1980 гадах — Адэскага тэатраў оперы і балета.

З 1982 года была салісткай і мастацкім кіраўніком Маскоўскай філармоніі.

Спявала ў Вялікім тэатры (Ліза ў «Пікавай даме» П. І. Чайкоўскага, Яраслаўна ў «Князе Ігары» А. П. Барадзіна, Аіда ў аднайменнай оперы Дж. Вердзі, Тоска ў аднайменнай оперы Дж. Пучыні).

Выступала як камерная спявачка. У яе шырокім канцэртным рэпертуары прадстаўлены оперныя арыі, рамансы і народныя песні, якія нячаста выконваюцца. Зрабіла мноства памятных запісаў, якія ўвайшлі ў «залаты фонд» Усесаюзнага радыё.

Гастралявала за мяжой. У 1976 годзе выканала партыю Абігайль у оперы «Набука» Дж. Вердзі на Міжнародным фестывалі опернага мастацтва ў Сегедзе (Венгрыя).

З 1991 па 2003 год — мастацкі кіраўнік, рэжысёр-пастаноўшчык і кіраўнік вакальнай майстэрні Канцэртнага аб’яднання Маскоўскай філармоніі[3].

З 2002 па 2007 год — мастацкі кіраўнік дзяржаўнага ансамбля салістаў «АРос» («Масканцэрт»).

Абіралася дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.

Памерла 26 верасня 2007 года ў Маскве[4]. Пахавана ў Маскве на Траякураўскіх могілках.

  • Ткачэ́нка Нінель Аляксандраўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 476. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Ткаче́нко Нинель Александровна // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 13—14. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Ткаче́нко Нинель Александровна // Музыкальный энциклопедический словарь (руск.) / гл. ред. Г. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — С. 546. — 672 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-033-9.
  • Зарубин В. И. Ткаче́нко Нинель Александровна // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 5: Симон — Хейлер. — 1981. — Стб. 540—541. — 1056 стб., илл. — 102 200 экз. (руск.)
  • Шнеер А. Я. Ткаче́нко Нинель Александровна // Театральная энциклопедия. В 5 томах. (руск.) / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М.: Советская энциклопедия, 1967. — Т. 5: Табакова — Яшугин. — Слп. 211—212 — Col. 1136 — 38 000 экз.