Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага
Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага | ||
---|---|---|
руск.: Орден святителя Кирилла Туровского | ||
I ступені | ||
II ступені | ||
|
||
Арыгінальная назва | руск.: Орден святителя Кирилла Туровского | |
Краіна | Беларусь | |
Тып | Ордэн Беларускай праваслаўнай царквы | |
Кім уручаецца | БПЦ | |
Дата заснавання | 23 снежня 2004 | |
Статус | уручаецца | |
Чарговасць узнагарод | ||
Старэйшая | Ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай | |
Малодшая | Ордэн прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага |
Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага (руск.: Орден святителя Кирилла Туровского) — узнагарода Беларускай праваслаўнай царквы. Заснаваны рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 10-11 кастрычніка 2004 года ў памяць святкавання 1000-годдзя Тураўскай епархіі і зацверджаны Найсвяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Алексіем II 23 снежня 2004 года.
Статут ордэна
[правіць | правіць зыходнік]Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага мае дзве ступені:
- Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага I ступені;
- Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага II ступені.
Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага носіцца на правым боку грудзей і размяшчаецца пасля ордэна Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай і перад ордэнам прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага.
Ордэнам узнагароджваюцца дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, клірыкі і прыхаджане, якія паслужылі сваімі працамі Беларускай Праваслаўнай Царкве.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Ордэн першай ступені уяўляе сабой чатырохканцовы крыж з залацістай акантоўкай, канцы якога пакрыты чырвонай гарачай эмаллю. Вышыня ордэна 50,7 мм, шырыня — 39,2 мм. На аверсе, у цэнтры крыжа, размешчаны пазалочаны медальён з чаканным рэльефам свяціцеля Кірыла, епіскапа Тураўскага. Яго правая рука паднята ў блаславенні, левая — трымае Евангелле. Па баках, на ўзроўні плячэй свяціцеля, выбіты надпіс на царкоўнаславянскай мове: «СВТ. КИРИЛЛ ТУРОВСКИЙ». Медальён выраблены ў форме аркі памерам 18,5x24,9 мм. Ён абрамлены чырвонай эмалевай палоскай шырынёй 4 мм з залацістым надпісам у адзін рад на беларускай мове, які праходзійь па ёй: «СВЯЦІЦЕЛЬ КІРЫЛ ТУРАЎСКІ». Ніжнюю частку палоскі займае арнамент, падзелены трыма раўнаканцовымі крыжыкамі. Аверс ордэна ўпрыгожаны чатырма фіянітамі. Яны размяшчаюцца ў круглых апраўках, размешчаных у геаметрычных цэнтрах прамавугольніка, апісанага вакол медальёна.
У ордэна другой ступені акантоўка крыжа, медальён з чаканным рэльефам і надпіс на беларускай мове з’яўляюцца пасярэбранымі.
Рэверс ордэна чысты і гладкі з матавай пазалотай, у цэнтры яго маецца вертыкальная шпілька, з дапамогай якой ордэн мацуецца да адзення. Пад шпількай размешчана выпуклае таўро вытворца. На правым канцы крыжа выгравіраваны парадкавы нумар.
Да ордэна першай ступені выдаецца грамата цёмна-ружовага колеру, да ордэна другой ступені выдаецца грамата сіняга колеру памерам А3 у развароце (297х420 мм).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Положение о наградах Белорусской Православной Церкви Архівавана 14 кастрычніка 2020. (руск.)