Ота Кунцэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ота Кунцэ
ням.: Karl Ernst Otto Kuntze

Дата нараджэння 23 чэрвеня 1843(1843-06-23)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 студзеня 1907(1907-01-27) (63 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Helene Kuntze[d][5]
Род дзейнасці батанік, біёлаг, геолаг, падарожнік
Навуковая сфера батаніка[6], батанічны калекцыянер[d], біялогія[6] і геалогія[6]
Навуковая ступень доктарская ступень[d][7]
Вядомы як Аўтар альтэрнатыўнай батанічнай таксанаміі.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Kuntze».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI
Персанальная старонка на сайце IPNI

Раней, у некаторых крыніцах, выкарыстоўваліся абазначэнні O.Kuntze і O.Ktze.

Carl Ernst Otto Kuntze на Віківідах
Старонка на Віківідах
Otto Kuntze на Вікісховішчы
Выявы на Вікісховішчы

Ота Кунцэ (ням.: Karl Ernst Otto Kuntze; 1843—1907) — нямецкі батанік і падарожнік, вядомы сваімі спробамі ў корані рэфармаваць батанічную таксанамію.

Кароткая біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Па першай адукацыі Ота Кунцэ быў аптэкарам.

У 1863—1866 гадах ён працаваў у вобласці камерцыі ў Берліне, падарожнічаў па Цэнтральнай Еўропе і Італіі. У 1868—1873 гг. быў уладальнікам фабрыкі па вытворчасці эфірных алеяў. У 1874—1876 гадах падарожнічаў па свеце, пабываў на Карыбскіх астравах, у ЗША, Японіі, у Кітаі, Паўднёва-Усходняй Азіі, на Аравійскім паўвостраве і ў Егіпце. Дзённік падарожжаў быў апублікаваны ў 1881 годзе пад назвай «Um die Welt» («Вакол свету»).

З 1876 па 1878 год вывучаў прыродазнаўчыя навукі ў Берліне і Лейпцыгу, доктарскую дысертацыю абараніў у Фрайбургу — гэта была манаграфія пра род Хіннае дрэва (Cinchona).

У 1886 годзе Кунцэ наведаў расійскую Пярэднюю Азію, а 18871888 гады правёў на Канарскіх астравах. Вынікі абодвух падарожжаў сталі часткай яго галоўнай працы — трохтамовай працы Revisio Generum Plantarum, апублікаванай у 1891 годзе і заснаванай на аналізе сабранай ім падчас падарожжаў батанічнай калекцыі. Гэта праца выклікала шок і неразуменне ў навуковым свеце, паколькі Кунцэ ў ёй цалкам змяніў батанічную таксанамію, якая існавала да гэтага.

Напачатку 1890-х ён з’ехаў у Паўднёвую Амерыку і пабываў амаль ва ўсіх краінах гэтага рэгіёна. У 1894 годзе ён падарожнічаў па Паўднёвай Афрыцы, у тым ліку наведаў нямецкія калоніі.

У 1904 годзе ён наведаў Аўстралію, Новую Зеландыю, Цэйлон, Самоа, Гаваі і ЗША.

У 1905 годзе на Другім міжнародным батанічным кангрэсе ў Вене яго рэвалюцыйныя ідэі ў вобласці батанічнай наменклатуры зноў не знайшлі разумення сярод вучоных.

У гонар Ота Кунцэ названы шматлікія батанічныя таксоны[8].

У працах Кунцэ было апісана больш за пяцьсот родаў раслін і вялікая колькасць відаў, верагодна, некалькі дзясяткаў тысяч.

Франтыспіс галоўнай працы Ота Кунцэ — Revisio Generum Plantarum

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Brozović D., Ladan T. Otto Kuntze // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  2. Carl Ernst Otto Kuntze // Biographical Database of Southern African Science — 2002. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Zanoni T. A. Otto Kuntze, Botanist. I. Biography, Bibliography and Travels // BrittoniaSpringer Science+Business Media, 1980. — Vol. 32, Iss. 4. — P. 551. — ISSN 0007-196X; 1938-436Xdoi:10.2307/2806169
  6. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  7. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
  8. Спіс відаў, названых у гонар Ота Кунцэ, на сайце «The International Plant Names Index»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Zanoni T.A. Otto Kuntze botanist. Biography, bibliography, and travels. // Brittonia. 1980. 32, 551—571. — Ота Кунцэ, батанік. Жыццяпіс, бібліяграфія, падарожжы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]