Палац Украіна (станцыя метро, Кіеў)
«Палац Украіна» укр.: Палац Україна | |
---|---|
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія | |
Кіеўскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 30 снежня 1984 года |
Праектная назва | Уладзімірская |
Ранейшыя назвы | Чырвонаармейская |
Раён | Пячэрскі раён |
Тып платформаў | астраўная |
Даўжыня платформаў, м | 101 |
Узведзена | Кіеўметрабуд |
Выхад да вуліц | Вялікай Васількоўскай, Нямецкай |
Час адкрыцця | 05:35 |
Код станцыі | 220 |
Суседнія станцыі | Станцыя метро Алімпійская, Кіеў і Станцыя метро Лыбідска |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Палац Украіна» (укр.: «Пала́ц Украї́на», ⓘ) — 26-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі, паміж станцыямі «Алімпійская» і «Лыбідская». Адкрыта 30 снежня 1984 года пад назвай «Чырвонаармейская». Цяперашняя назва — з 2 лютага 1993 года[1]. Пасажырапаток — 21,0 тыс. чал./суткі[2].
Канструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]Станцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы — цэнтральную і дзве бакавыя з пасадачнымі платформамі. Залы станцыі злучаныя паміж сабой шэрагам праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з пілонамі. Сярэдняя зала пры дапамозе эскалатарнага тунэлю з трохстужачным аднамаршавым эскалатарам злучана з падземным вестыбюлем, які выходзіць у падземны пераход пад Вялікай Васількоўскай вуліцай. Наземны вестыбюль адсутнічае.
Абсталяванне
[правіць | правіць зыходнік]Абсталяванне станцыі цалкам адпавядае яе ранейшай назве: пілоны з тарцамі з нержавеючай сталі абліцаваныя чырвонай смальтай, у тарцы цэнтральнай залы — кампазіцыя з выявай чырвонаармейца, шляхавыя сцены з чырвонымі зоркамі — эмблемамі Чырвонай і Савецкай Арміі на дзверцах кабельных шаф. У афармленні выкарыстаны шэраг вельмі цікавых прыёмаў. Пілоны станцыі параўнальна вузкія, іх кантавыя часткі пакрытыя нержавеючай сталлю, а бакавыя паверхні — рэльефнай чырвонай смальтай, стылізаванай пад полымя. У тарцы цэнтральнай залы — мазаічнае пано з выявай чырвонаармейца з вінтоўкай. Партал эскалатара і тунэльныя парталы на платформах таксама пакрытыя чырвонай смальтай.
На гэтай станцыі адначасова са станцыяй «Серпухаўская» Маскоўскага метрапалітэна была выкарыстаная эксперыментальная тэхналогія асвятлення на аснове святлавода[3]. На абедзвюх станцыях эксперымент не атрымаўся, канструкцыя святлавода апынулася тэхнічна недасканалай і была заменена на колцавыя свяцільні, якія апынуліся лішнімі ў кіеўскім музеі Леніна (зараз — «Украінскі Дом»).
Улетку 2015 года, згодна з рашэннем Кіеўскай рады «Аб замене камуністычнай сімволікі на будынках і збудаваннях», на станцыі Палац Украіна закрыты мазаічнае пано «Чырвонаармеец» і дзве чаканкі — Зорка Чырвонай арміі і Зорка Савецкай арміі.
Фотаздымкі
[правіць | правіць зыходнік]-
Мазаіка ў тарцы цэнтральнай залы
-
Зорка Чырвонай Арміі на шляхавай сцяне
-
Зорка Савецкай Арміі на шляхавай сцяне
-
Свяцільні ў цэнтральнай зале
-
Пасадачная платформа ў бок «Лыбідскай»
-
Назва станцыі на шляхавай сцяне
Расклад адпраўлення цягнікоў
[правіць | правіць зыходнік]Адпраўка першага цягніка ў напрамку:
- ст. «Церамкі» — 05:57
- ст. «Герояў Дняпра» — 05:41
Адпраўка апошняга цягніка ў напрамку:
- ст. «Церамкі» — 00:25
- ст. «Герояў Дняпра» — 00:06
Расклад адпраўлення цягнікоў увечары (пасля 22:00) ў напрамку:
- ст. «Церамкі» — 22:33, 22:44, 22:56, 23:08, 23:20, 23:32, 23:44, 23:55, 0:05, 0:15, 0:25
- ст. «Герояў Дняпра» — 22:31, 22:43, 22:55, 23:07, 23:19, 23:31, 23:43, 23:55, 0:06
Зноскі
- ↑ Распараджэнне Кіеўскага гарадскога савета і Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі ад 1993/02/02 № 16/116 «Аб вяртанні вуліцам гістарычных назваў, перайменаванні паркаў культуры і адпачынку, станцый метро».
- ↑ Пассажиропоток/пассажирооборот/провозная способность(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2013. Праверана 30 снежня 2016.
- ↑ Станции / Серпуховско-Тимирязевская линия / Серпуховская
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Звесткі на афіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна(недаступная спасылка) (руск.)
- Старонка станцыі на неафіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Архівавана 19 красавіка 2017. (руск.)
- Палац Україна (станція метро) на ВЕК(недаступная спасылка) (укр.)