Перайсці да зместу

Палеаэскімосы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Касцяны выраб прадстаўнікоў культуры Дорсет

Палеаэскімосы (ад стар.-грэч.: παλαιός "старажытны" і англ.: Eskimo "эскімос" ) — умоўная назва старажытных насельнікаў арктычных рэгіёнаў Паўночнай Амерыкі і вострава Урангеля.

Упершыню падзел старажытнага эскімоскага насельніцтва Арктыкі на палеаэскімосаў і неаэскімосаў прапанаваў у 1917 г. дацкі этнолаг Х. П. Стынсбі.

Да палеаэскімосаў звычайна адносяць прадстаўнікоў наступных археалагічных культур:

Яны займалі шырокія тэрыторыі ад вострава Урангеля на ўсходзе да вострава Грэнландыя на захадзе, ад паўвострава Лабрадор на поўдні да вострава Элсмір на поўначы.

У мінулым лічылася, што палеаэскімосы з'яўляюцца прамымі продкамі сучасных эскімосаў або субстратам, асіміляваным прадстаўнікамі археалагічнай культуры Туле. Аднак генетычныя даследаванні 2010 г. паказалі, што палеаэскімосы наогул не былі продкамі сучасных эскімосаў. Мяркуецца, што палеаэскімосы былі блізкімі сваякамі сучасных алеутаў або асобнай галіны мігрантаў з Азіі, блізкіх да каракаў і юкагіраў. Яны з'явіліся ў Паўночнай Амерыцы разам з продкамі сучасных эскімосаў каля 6 тысяч гадоў таму. Зніклі пад ціскам прадстаўнікоў культуры Туле ў X - пачатку XV стст.