Перайсці да зместу

Палуж (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палуж
Характарыстыка
Даўжыня 46 км
Басейн 343 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 3 км ад былой вёскі Дубраўка (Касцюковіцкі раён)
 • Каардынаты 53°22′53″ пн. ш. 31°41′19″ у. д.HGЯO
Вусце Беседзь
 • Месцазнаходжанне за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Палужская Рудня (Краснагорскі раён)
 • Каардынаты 53°03′15,50″ пн. ш. 31°36′47,50″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Беседзь → Сож → Дняпро → Чорнае мора

Краіны
Рэгіёны Магілёўская вобласць, Бранская вобласць
Раёны Краснапольскі раён, Краснагорскі раён
Код у ДВР 04010000612199000000060
physical
выток
выток
вусце
вусце

Па́луж[1] — рака ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі і Краснагорскім раёне Бранскай вобласці Расіі, правы прыток ракі Беседзь (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 46 км, з іх 30 км на тэрыторыі Краснапольскага раёна[1]. Плошча вадазбору 343 км². Выток ракі знаходзіцца ў Краснапольскім раёне за 3 км у напрамку на паўднёвы захад ад былой вёскі Дубраўка (Касцюковіцкі раён) (Касцюковіцкі раён), вусце за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Палужская Рудня ў Краснагорскім раёне Бранаскай вобласці. Рэчышча каналізаванае ў верхнім цячэнні да вёскі Палуж 2. Прытокі: Горанка (злева), Свініца, Глыбокі, Ларын, Прусень (справа).

На рацэ вадасховішчы: Палужскае паміж аграгарадком Горы і вёскай Дубраўка (Краснапольскі раён) і вадасховішча каля вёскі Іванаўка (Краснагорскі раён). Каля ракі населеныя пункты: Палуж 1, Палуж 2, Зарэчча, Раманоў, Новы Свет, Грыбы, Дуброўка, Дзернавая, Горы ў Краснапольскім раёне і Кібіршчына, Зарэчча, Латакі, Іванаўка, Палужская Рудня ў Краснагорскім раёне.

Зноскі

  • Палуж // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 17. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 29. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
  • Ліст карты N-36-88. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г. (руск.)
  • Ліст карты N-36-100. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г. (руск.)