Пармскае герцагства
Гістарычная дзяржава | |||||
Пармскае герцагства | |||||
---|---|---|---|---|---|
Ducato di Parma e Piacenza | |||||
|
|||||
1545 — 1802
|
|||||
Сталіца | Парма | ||||
Мова(ы) | лацінская, італьянская | ||||
Афіцыйная мова | лацінская мова і італьянская мова | ||||
Рэлігія | каталіцызм | ||||
Грашовая адзінка | пармская ліра | ||||
Форма кіравання | манархія | ||||
Дынастыя |
Фарнезэ Бурбоны Габсбургі |
||||
Гісторыя | |||||
• 1545 | Утворана | ||||
• 1802 | Акупавана Францыяй | ||||
• 1815 | Адноўлена | ||||
• снежань 1859 | Аб'яднанне Італіі | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пармскае герцагства ці Герцагства Парма, П'ячэнца і Гвастала (італ.: Ducato di Parma e Piacenza) было створана ў 1545 годзе з часткі Міланскага герцагства, што размяшчалася да поўдня ад ракі По, як феадальнае ўладанне для незаконнанароджанага сына Папы Рымскага Паўла III, П’ер Луіджы Фарнезэ, з цэнтрам у горадзе Парма.
Гісторыя герцагства
[правіць | правіць зыходнік]У 1556 годзе, другі герцаг, Атавіа Фарнезэ, узяў горад П'ячэнцу, стаўшы такім чынам таксама герцагам П'ячэнцы, дзяржава стала звацца герцагствам Парма і П'ячэнца.
Сямейства Фарнезэ працягнула кіраваць герцагствам да спынення іх роду ў 1731 годзе, пасля чаго герцагства атрымаў у спадчыну малодшы сын караля Іспаніі, дон Карлас, чыя маці Ізабеле (Елізавета) Фарнезэ была спадчынніцай Фарнезэ і апошняй прадстаўніцай гэтага роду. Ён кіраваў ім да канца вайны за польскую спадчыну ў 1735 годзе, калі Парму саступілі імператару Карлу VI у абмен на Каралеўства Абедзвюх Сіцылій.
Габсбургі, аднак, кіравалі ім толькі да складання Другога Аахенскага міру ў 1748 годзе, калі яно было вернута назад Бурбонам у асобе дона Філіпа, малодшага брата дона Карласа. Як герцаг, Філіп стаў заснавальнікам Бурбон-Пармскага дому.
У 1796 годзе герцагства было занята французскімі войскамі пад камандаваннем Напалеона Банапарта. Паводле Аранхуэскага дагавора 1801 года герцаг Фердынанд фармальна пагадзіўся саступіць герцагства Напалеону. Тэрыторыі былі аб'яднаны ў Цызальпінскую рэспубліку да 1802 года, Італьянскую Рэспубліку, з 1802 па 1805 гады, і каралеўства Італію, з 1805 па 1808 гады. У 1808 годзе французская імперыя анексавала і сфармавала з іх дэпартамент Тара.
У 1814 годзе герцагства было адноўлена пад уладай жонкі Напалеона, Марыі-Луізы, якая кіравала ім да сваёй смерці. Герцагства было пераназвана ў герцагства Парма, П'ячэнца і Гвастала, назва, якую яно захавала да канца.
Пасля смерці Марыі-Луізы Аўстрыйскай у 1847 годзе, герцагства было перададзена лініі Пармскіх Бурбонаў, што кіравала ў малюсенькім герцагстве Лука. Бурбоны кіравалі ў Парме да 1859 года, калі яны былі зрынуты рэвалюцыяй пасля перамогі Сардзініі ў вайне супраць Аўстрыі.
Герцагства Парма, П'ячэнца і Гвастала і герцагства Лука былі аб'яднаны з вялікім герцагствам Тасканскім і герцагствам Модэнскім у снежні 1859 года, сфармаваўшы Аб’яднаныя правінцыі Цэнтральнай Італіі, далучаныя Сардзінскім каралеўствам у сакавіку 1860 года.
Дом Пармскіх Бурбонаў працягвае прад'яўляць правы на герцагства і дагэтуль. Карлас-Уга (карлісцкі прэтэндэнт на іспанскі трон у 1970-х) — глава Дому Пармскіх Бурбонаў з 1977 года.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пармскае герцагства