Партызанская брыгада «Камсамолец»
Партызанская брыгада «Камсамолец» | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Стаўбцоўскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 588 партызан (10.7.1944) |
Дыслакацыя | Мірскі, Стаўбцоўскі, Карэліцкі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
|
Партызанская брыгада «Камсамолец» — партызанская брыгада, створаная ў снежні 1943 года, на базе атрадаў, вылучаных партызанскай брыгадай імя Г. К. Жукава. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Мірскага, Стаўбцоўскага, Карэліцкага раёнаў. 10 ліпеня 1944 года брыгада (588 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- 1-ы камсамольскі атрад;
- 2-і камсамольскі атрад;
- атрад імя Калініна;
- атрад «Сокал».
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзіры
[правіць | правіць зыходнік]- І. К. Кузняцоў;
- Р. М. Панявін.
Камісар
[правіць | правіць зыходнік]- А. І. Дзееў.
Начальнік штаба
[правіць | правіць зыходнік]- М. Ц. Маскалёў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 1944 года партызаны брыгады на чыгуначных участках Баранавічы — Ліда і Ліда — Маладзечна падарвалі 5 эшалонаў з ваеннымі грузамі, каля вёскі Агароднікі знішчылі мост. Толькі ў красавіку 1944 года зрабілі 11 дыверсій. У Мірскім раёне пашкодзілі 12,5 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. У сакавіку правялі некалькі баёў, разбілі гарнізон у вёсцы Загор’е Мірскага раёна і захапілі 40 вінтовак, разам з партызанскай брыгадай імя Жукава разбілі нямецкі гарнізон у гарадскім пасёлку Мір.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 1979 годзе ў вёсцы Ярэмічы Карэліцкага раёна ў гонар брыгады была пастаўлена стэла.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.