Паскаль Кушпен (фр.: Pascal Couchepin, нар. 5 красавіка1942, Марціньі, кантон Вале, Швейцарыя) — швейцарскі палітычны дзеяч. Прэзідэнт Швейцарыі ў 2003 і ў 2008 (па ратацыі). Прадстаўнік Радыкальнай Дэмакратычнай партыі.
Нарадзіўся ў горадзе Марціньі (кантон Вале). У 1968 упершыню абраны ў гарадскі савет, у 1979 — у Федэральны сход. У 1989—1996 узначальваў «радыкальную» фракцыю. У 1998 абраны ў члены Федэральнага савета (урада) Швейцарыі, дзе працаваў міністрам эканомікі (1998—2002) і ўнутраных спраў (з 2003).
12 чэрвеня 2009 года аб’явіў, што выйдзе ў адстаўку з пасады міністра ўнутраных спраў 31 кастрычніка. Яго пераемнікам стаў Дзідзье Буркгальтэр.