Патоп (раман)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Патоп
польск. Potop
Аўтар Генрык Сянкевіч
Жанр Гістарычны раман
Мова арыгінала Польская
Арыгінал выдадзены 1886
Выпуск 1886
Цыкл Трылогія Генрыка Сянкевіча
Папярэдняя Агнём і Мячом
Наступная Пан Валадыёўскі
Электронная версія

Патоп — другі раман з Трылогіі Генрыка Сянкевіча, апублікаваны ў 1886 годзе, падзеі якога рагортваюцца пад час Шведскага патопу 1655—1660 гг.

Галоўны герой рамана — малады харунжы аршанскі Анджэй Кміціц, які па завяшчанні Гераклія Білевіча прыязджае ў Лаўду (сучасная Літва), каб ажаніцца з унучкай Аляксандрай (Воленькай) Білевіч. Гісторыя пачынаецца са знаёмства Анджэя Кміціца і Аляксандрай Білевіч і ахоплівае перыяд 1655—1657 гг.

Раман першапачаткова публікаваўся часткамі ў 1884—1886 гадах у кракаўскай штодзённай газеце «Час» і ў варшаўскіх «Слова» і «Кур’ер Пазнаньскі». Першае выданне кнігі адбылося ў 1886 г. у Варшаве. Частка рукапісу рамана захоўваецца ў Асалінеуме ва Уроцлаве.

Галоўныя героі[правіць | правіць зыходнік]

Кміціц з Воленькай (Білевіч) на санях — карціна Юліюша Косака (1885)
Бой Валадыёўскага і Кміціца (мал. Станіслаў Батоўскі Дак)
Кміціц з татарамі (мал. А. Пятроўскі, 1901 год)
Фрагмент сюжэта рамана (мал. Вацлаў Баратыньскі)

Другасныя героі[правіць | правіць зыходнік]

Выдуманы:

  • Ануся Барзабагата-Красенская
  • Юзва Бутрым
  • Кемліч і яго сыны: Косма і Даміян
  • Рох Кавальскі
  • Палкоўнік Кукліноўскі
  • Вахмістр Сарока
  • Ян Саковіч, стараста ашмянскі
  • Ян Скшэтускі
  • Станіслаў Скшэтускі
  • Францішка Кульвяцоўна
  • Томаш Білевіч
  • Ярамір Какосіньскі
  • Раніцкія гербу Сучэкамнаты
  • Рэкуць-Леліва гербу Леліва
  • Ухлік
  • Кульвец-Гіпацэнтаўр
  • Зэнд
  • Гарасімовіч
  • Хаслінг-Кетлінг з Элгіна
  • Ржэдзян
  • Міхал Станкевіч
  • Аскерка, радзівілаўскі палкоўнік

Гістарычныя:

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Харунжы (у экранізацыі — палкоўнік) Анджэй Кміціц, заручаны з Аленкай Білевічаўнай, у моц абставін апынуўся на боку Радзівілаў — магутнага магнацкага роду, які падтрымліваў шведаў (Кейданская ўнія). Прызнаны шляхтай і сваёй абранніцай здраднікам, ён вырашае рэабілітавацца. Пад выдуманым імем — Бабініч — ён удзельнічае ў абароне Чанстаховы, абараняе караля Яна Казіміра ад ворагаў і гераічна змагаецца з ворагам да канца вайны.

Першапачаткова «патоп» павінен быў азначаць усеагульнае ўзброенае паўстанне польскага насельніцтва, якое абрынула з усіх бакоў варожае шведскае войска і тым самым вызваліла радзіму.

Бачанне Сянкевіча і рэчаіснасць[правіць | правіць зыходнік]

Грунтуючыся на апісанні аблогі Чанстаховы ксяндзом Аўгустынам Кардэцкім (Nowa Gigantomachia, 1658), Сянкевіч наўмысна прапусціў некаторыя факты, супярэчныя яго бачанню твора, каб суцешыць сэрца, а іншыя падкрэсліў, надаючы ім сэнс, які не меў нічога агульнага з рэальны ход падзей. Аднак трэба памятаць, што ён пісаў раман, а не гістарыяграфічную працу.

Бясспрэчным гістарычным фактам з’яўляецца тое, што Чанстахоўскі манастыр быў адным з найбольш моцна ўмацаваных аб’ектаў Рэчы Паспалітай. Яго размяшчэнне таксама было стратэгічным — ён фланкаваў Польшчу з боку імперскай Сілезіі, адкуль павінна была прыйсці дапамога войскам Яна Казіміра. Сапраўды, шведы беспаспяхова рабілі спробы штурму. Калі шведская армія спыніла аблогу, у гісторыі шведскага патопу адбыўся паварот — войскі, верныя Яну Казіміру, пачуўшы аб паспяховай абароне Чанстаховы, стварылі Тышавецкую канфедэрацыю, а польскія войскі пачалі наступ з Сілезіі. Гістарычныя факты падпарадкаваны галоўнай ідэі, паказанай у Патопе, якая з’яўляецца «асвяжэннем сэрцаў». Выхад з крызісу і перамога адбываюцца перш за ўсё на полі бою. Адаптацыя фактаў да мэты рамана патрабавала завастрыць адны і паменшыць іншыя. Напрыклад, перабольшваецца вобраз разгрому і разбурэння краіны напярэдадні шведскага нападу на краіну. Гаворка ішла пра мастацкі эфэкт — падкрэсьленьне безвыходнасьці, у якой апынулася Польшча. Гэтак жа завастраўся вобраз здрады палякаў і ўсеагульнага падпарадкавання шведам. У выпадку капітуляцыі Літвы не было дакладных гістарычных крыніц, таму гэта апісанне ў значнай ступені прыдумана і створана Сянкевічам. У рамане Гасеўскі не падпісваў Кедайнскага пагаднення, хаця насамрэч пад актам стаіць яго подпіс. Прыняцце Кедайнскага акта было прадметам перамоваў, таму яно не магло быць такой вялікай нечаканасцю, як апісана ў рамане.

Вядома, што войска паўстала супраць Радзівіла не падчас свята, а значна пазней — у сярэдзіне верасня. Каб падкрэсліць сэнс твора, былі скажоны і матывы, якімі кіраваўся Януш Радзівіл пры падпісанні пагаднення. У рамане ім рухае перш за ўсё гонар і жаданне стаць каралём. Фактычна на гэтае рашэнне паўплывалі і знешнія абставіны, якія прымусілі яго шукаць выйсце са складанай сітуацы — пагрозы з боку Расіі (захоп Вільні рускімі войскамі) і Швецыі (захоп Швецыяй прыбалтыйскіх тэрыторый Рэчы Паспалітай). На момант падпісання пагаднення ў Кейданах (20 кастрычніка 1655 г.), Варшава (8 верасня 1655 г.) і Кракаў (17 кастрычніка 1655 г.) ужо знаходзіліся ў руках шведаў.

Экранізацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • 1913: Абарона Чэнстаховы — польскі нямы фільм (рэж. Эдвард Пухальскі). Фільм не завершаны.
  • 1915: Патоп — рускі нямы фільм (рэж. Пётр Чардынін). Фільм не захаваўся да нашага часу.
  • 1974: Патоп — польска-савецкі фільм (рэж. Ежы Гофман). Цікавы факт: пры працы над фільмам, польскі бок узаемадзейнічаў са студыяй «Беларусьфільм» (БССР)

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]