Перайсці да зместу

Паўночная Суматра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўночная Суматра
індан.: Sumatera Utara
Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Медан
Дата ўтварэння 15 красавіка 1948
Губернатар Agus Fatoni[d][2]
Афіцыйныя мовы інданезійская мова
Насельніцтва
  • 13 527 937 чал. (2014)
Плошча 72 981,23 км²
Вышыня
над узроўнем мора
1 024 м
Часавы пояс UTC+9
Код ISO 3166-2 ID-SU
Паштовыя індэксы 20xxx, 21xxx, 22xxx
Код аўтам. нумароў BB і BK
Афіцыйны сайт
Дэвіз Tekun Berkarya, Hidup Sejahtera, Mulia Berbudaya (Працуй дбайна, жыві багата, выхоўвай высакароднасць)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўночная Суматра (індан.: Sumatera Utara) — правінцыя на паўначы вострава Суматра ў Інданезіі. Плошча — 72 981,23 км². Насельніцтва (2014 г.) — 13 527 937 чал. Адміністрацыйны цэнтр — Медан.

Правінцыя Паўночная Суматра займае плошчу 72981,23 і цягнецца праз увесь востраў Суматра на 460 км ад Малакскага праліва на поўначы да Індыйскага акіяна на поўдні. Землі ўздоўж Малакскага праліва пераважна нізінныя або раўнінныя. Далей цягнуцца вулканічныя горы. Узбярэжжа Індыйскага акіяна прадстаўлена доўгімі пляжамі з некалькімі бухтамі, прыдатнымі для марскіх суднаў. У склад Паўночнай Суматры таксама ўваходзіць шэраг астравоў, найбуйнейшым з якіх з’яўляецца Ніас. Дзякуючы вільготнаму экватарыяльнаму клімату ў правінцыі шмат рэк. Геаграфічнай славутасцю Паўночнай Суматры з’яўляецца возера Тоба. Яно ўзнікла на месцы катастрафічнага вывяржэння аднайменнага вулкана, якое адбылося 73±4 тыс. гадоў таму і, як мяркуюць вучоныя, значна паўплывала на раннюю гісторыю чалавецтва. На возеры размешчаны востраў Самасір, што прыцягвае шматлікіх наведвальнікаў з розных краін свету.

Правінцыя Паўночная Суматра — эканамічна развіты рэгіён Інданезіі. Найважнейшымі галінамі гаспадарткі тут з’яўляюцца сельская гаспадарка і турызм. На землях правінцыі вырошчваюць такія камерцыйныя культуры, як гевея, алейная пальма, кава, цукровы трыснёг і г. д. Плантацыі вакол Медана знакаміты якасным тытунем. Турызм сканцэнтраваны пераважна вакол возера Тоба, часткова на востраве Ніас і ў Медане. Перапрацоўчая прамысловасць развіта ў буйных гарадах. У 2010 г. была адчынена прамысловая зона Сеі-Мангкеі, якая спецыялізуецца на перапрацоўцы пальмавага алею.

Зноскі