Заходні Сулавесі
| Заходні Сулавесі | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| індан.: Sulawesi Barat | |||||
|
|||||
| Краіна | |||||
| Уваходзіць у | |||||
| Адміністрацыйны цэнтр | Мамуджу | ||||
| Дата ўтварэння | 5 кастрычніка 2004[4] | ||||
| Губернатар | Ali Baal Masdar[d] | ||||
| Афіцыйныя мовы | інданезійская мова | ||||
| Насельніцтва | 1 284 620 (2 014) | ||||
| Нацыянальны склад | мандарцы (49,15%), тараджы (13,95%), бугі (10,79%), яванцы (5,38%) | ||||
| Канфесійны склад | Іслам (83.1%), хрысціянства (14,36%) | ||||
| Плошча | 16 787,18 км² | ||||
| Вышыня над узроўнем мора |
121 м | ||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | UTC+8 | ||||
| Код ISO 3166-2 | ID-SR | ||||
| Паштовыя індэксы | 91311 - 91591 | ||||
| Код аўтам. нумароў | DC | ||||
| Афіцыйны сайт | |||||
| Дэвіз | Mellete Diatonganan (Трымайся праўды) | ||||
Заходні Сулаве́сі (індан.: Sulawesi Barat) — правінцыя на захадзе вострава Сулавесі ў Інданезіі. Плошча - 16 787,18 км². Насельніцтва (2014 г.) - 1 284 620 чал. Падзяляецца на 5 акруг. Адміністрацыйны цэнтр — Мамуджу.
Геаграфія і прырода
[правіць | правіць зыходнік]Правінцыя Заходні Сулавесі займае заходнюю частку вострава Сулавесі, мяжуе з правінцыямі Цэнтральны і Паўднёвы Сулавесі, на захадзе — з Макасарскім пралівам. Працягласць берагавой лініі — каля 752 км. Лясы займаюць плошчу 1 131 908 га. У іх захаваліся рэдкія віды флоры і фаўны.
Клімат экватарыяльны пасатны. Сярэднегадавая тэмпература трымаецца каля +28 °C. З кастрычніка да сакавіка працягваецца сезон мусонаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да пачатку XIX ст. на тэрыторыі Заходняга Сулавесі склалася 14 дзяржаўных аб'яднанняў Мандар, якія трапілі ў залежнасць ад Нідэрландаў. У 1950 г. яны былі далучаны да Інданезіі. У 2004 г. створана асобная правінцыя Заходні Сулавесі.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Традыцыйныя галіны эканомікі — сельская гаспадарка, лясная гаспадарка, транспарт і рыбалоўства. Правінцыя Заходні Сулавесі вядома вытворчасцю высокаякасных сартоў кавы, какава, какосаў. У 2010 г. сукупны ВУП правінцыі дасягнуў 948,5 млн долараў — значна менш, чым у сярэднім у Інданезіі. Аднак дзяржаўныя капіталаўкладанні садзейнічаюць хуткаму росту ВУП.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Заходні Сулавесі- Provinsi Sulawesi Barat Архівавана 21 ліпеня 2011.
- Wonderful Indonesia — West Sulawesi
- Guiding to Indonesia
- ↑ а б Indonesian Minister of Home Affairs Decree 100.1.1-6117 Of 2022 — С. 3329.
- ↑ 2. Kode dan Data Wilayah Administrasi Pemerintahan Per Provinsi, Kabupaten/Kota dan Kecamatan Seluruh Indonesia // Peraturan Menteri Dalam Negeri Nomor 6 Tahun 2008 tentang Kode dan Data Wilayah Administrasi Pemerintahan — С. 167.
- ↑ SULAWESI BARAT // Indonesian Minister of Home Affairs Decree Number 050-145 of 2022
- ↑ Pasal 3 // Undang-Undang tentang Pembentukan Provinsi Sulawesi Barat — 2004.