Гарантала (правінцыя)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Гарантала
індан.: Gorontalo
Lambang propinsi gorontalo.jpg Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр горад Гарантала
Дата ўтварэння 2000
Губернатар Rusli Habibie[d]
Афіцыйныя мовы інданезійская мова
Насельніцтва 1 134 498 (2 014)
Нацыянальны склад гарантала (90 %)
Канфесійны склад Іслам (97,81%)
Плошча 11 257 км²
Вышыня
над узроўнем мора
43 м
Gorontalo in Indonesia.svg
Часавы пояс UTC+8
Код ISO 3166-2 ID-GO
Паштовыя індэксы 96111 - 96574
Код аўтам. нумароў DM
Афіцыйны сайт
Дэвіз Aadati hula-hula to Sara', Sara' hula-hula to Kuru'ani (Закон вызначаны чалавекам, чалавек вызначаны ў Каране)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гаранта́ла (індан.: Gorontalo) — правінцыя на поўначы вострава Сулавесі ў Інданезіі. Плошча - 11257 км². Насельніцтва (2014 г.) - 1 134 498 чал. Адміністрацыйны цэнтр — горад Гарантала.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Правінцыя Гарантала месціцца на аднайменным паўвостраве на поўначы вострава Сулавесі. На ўсходзе яна мяжуе з правінцыяй Паўночны Сулавесі, на захадзе — з правінцыяй Цэнтральны Сулавесі, на поўначы — з морам Сулавесі, на поўдні — з залівам Таміні. Рэльеф горны або пагорысты. На схілах захаваліся першародныя лясы з рэдкімі відамі флоры і фаўны. На тэрыторыі правінцыі шмат рэк і некалькі азёр. Самая доўгая рака правінцыі — Пагуяман (99,3 км).

Клімат субэкватарыяльны мусонны. Сярэдняя гадавая тэмпература залежыць ад вышыні мясцовасці. На паўднёвым узбярэжжы яна трымаецца на ўзроўні каля +28 °C. Найбольш дажджлівыя месяцы — люты і сакавік.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пісьмовых крыніцах тэрыторыя правінцыі вядома з XVI ст., аднак згодна легендарным паданням першая дзяржава ўзнікла ў X - XI стст. Да прыходу партугальцаў у 1525 г. Гарантала з'яўляўся адным з галоўных цэнтрам ісламізацыі на Сулавесі. Да канца XIX ст. мясцовыя дзяржаўныя ўтварэнні трапілі ў залежнасць ад Нідэрландаў. У 1950 г. увайшлі ў склад незалежнай Інданезіі. Асобная правінцыя Гарантала была сфарміравана ў 2001 г.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя галіны эканомікі правінцыі Гарантала — сельская гаспадарка і рыбалоўства. У сельскай мясцовасці вырошчваюць пераважна збожжавыя культуры — рыс і кукурузу. Таварны характар мае вырошчванне садавіны і гародніны. У 2011 г. на тэрыторыі правінцыі працавала ўсяго 22 прамысловых прадпрыемствы, якія забяспечвалі працу для 7828 чал.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]