Пермскі нацыянальны даследчы політэхнічны ўніверсітэт
Пермскі нацыянальны даследчы політэхнічны ўніверсітэт (ПНДПУ) | |
---|---|
Міжнародная назва | Perm National Research Polytechnic University |
Заснаваны | 1953 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Расія: Перм |
Сайт | pstu.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пермскі нацыянальны даследчы політэхнічны ўніверсітэт — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Перм.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт быў заснаваны ў 1953 годзе як Молатаўскі горны інстытут. Разам з перайменаваннем горада Молатаў у Перм ў 1957 годзе, універсітэт змяніў назву на Пермскі горны інстытут.
У 1960 годзе інстытут быў ператвораны ў Пермскі політэхнічны інстытут.
Указам Міністэрства навукі, вышэйшай школы і тэхнічнай палітыкі Расійскай Федэрацыі ад 7 снежня 1992 года № 1119 інстыт быў ператвораны ў Пермскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт.
У 2011 годзе ўніверсітэт здабыў статут нацыянальнага даследчага ўніверсітэта.
У 2017 годзе Пермскі нацыянальны даследчы політэхнічны ўніверсітэт атрымаў права самастойна ствараць дысертацыйныя саветы і прысуджаць навуковыя ступені.[1]
Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт мае ў сваім складзе 10 факультэтаў[2]:
- Аэракасмічны факультэт
- Будаўнічы факультэт
- Горна-нафтавы факультэт
- Гуманітарны факультэт
- Механіка-тэхналагічны факультэт
- Факультэт прыкладной матэматыкі і механікі
- Факультэт хімічных тэхналогій, прамысловай экалогіі і біятэхналогій
- Электратэхнічны факультэт
- Факультэт замежных студэнтаў
- Факультэт павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў