Плошча Украінскіх Герояў (станцыя метро)
«Плошча Украінскіх Герояў» укр.: Площа Українських Героїв | |
---|---|
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія | |
Кіеўскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 19 снежня 1981 года |
Раён | Шаўчэнкаўскі |
Тып | пілонная, глыбокага залажэння |
Тып платформаў | астраўная |
Даўжыня платформаў, м | 100 |
Узведзена | Кіеўметрабуд |
Выхад да вуліц | Вялікай Васількоўскай, Льва Талстога, Пушкінскай |
Пераходы на станцыі | Станцыя метро Палац Спорту, Кіеў |
Час адкрыцця | 05:40 |
Код станцыі | 218 |
Суседнія станцыі | Станцыя метро Плошча Незалежнасці, Кіеў і Станцыя метро Алімпійская, Кіеў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Плошча Украінскіх Герояў» (укр.: Площа Українських Героїв) — 22-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі між станцыямі Плошча Незалежнасці і Алімпійская. Адкрыта 19 снежня 1981 года. Станцыя мае адзін выхад, злучаны з падземным пераходам на Плошчы Украінскіх Герояў. Наземны вестыбюль адсутнічае.
З’яўляецца часткай перасадачнага вузла паміж Абалонска-Тэрэмкоўскай і Сырэцка-Пячэрскай лініямі.
Канструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]Станцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы — сярэдні і два залы з пасадкавымі платформамі. Залы станцыі злучаныя паміж сабой радамі праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з пілонамі. Сярэдні зала пры дапамозе эскалатарнага тунэлю з трохстужкавым аднамаршавым эскалатарам злучаны з падземным вестыбюлем, які выходзіць у падземны пераход пад плошчай Льва Талстога.
Абсталяванне
[правіць | правіць зыходнік]Раней вобраз станцыі быў прысвечаны творчасці рускага пісьменніка Льва Талстога, зроблены стрымана, але выразна, з максімальным выкарыстаннем падземнай прасторы. Замест падкрэслення асобных элементаў, акцэнт зроблены на пластычнасці ўсёй канструкцыі і на эмацыйным уражанні ад аздобных матэрыялаў.
Абліцоўка белым мармурам пілонаў паўтарае лінію канструкцыі, якую падкрэслівае і замкнёная стужка з анадаванага пад бронзу алюмінію. Падлога выкладзена з чырвонага граніту. Бра і свяцільні, стылізаваныя пад падсвечнікі, ствараюць атмасферу першага балю Наташы Растовай. Кантавая частка, закрытая кратамі, падсвятлялася чырвоным святлом.
Перасадкі
[правіць | правіць зыходнік]Станцыя з’яўляецца часткай перасадачнага вузла паміж Сырэцка-Пячэрскай і Абалонска-Тэрэмкоўскай лініямі. Сярэднія залы станцый «Палац спорту» і «Плошча Украінскіх Герояў» звязаныя эскалатарным тунэлем, у якім устаноўлены аднамаршавы чатырохстужкавы эскалатар.
Фотаздымкі
[правіць | правіць зыходнік]-
Цэнтральная зала
-
Форма пілонаў
-
Лесвіцы пераходу на станцыю «Палац спорту»
-
Пасадачная платформа ў бок станцыі «Алімпійская»
-
Пасадачная платформа ў бок станцыі «Плошча Незалежнасці»
-
Назва станцыі на шляхавой сцяне
-
Свяцільня ў цэнтральнай зале
-
Інтэр’ер касавай залы
-
Аванзала пераходу. Выгляд у бок эскалатараў да станцыі «Палац спорту»
-
Аванзала пераходу. Выгляд у бок станцыі «Плошча Льва Талстога»
Расклад адпраўлення цягнікоў
[правіць | правіць зыходнік]Адпраўка першага цягніка ў напрамку:
- ст. «Церамкі» — 05:53
- ст. «Герояў Дняпра» — 05:45
Адпраўка апошняга цягніка ў напрамку:
- ст. «Церамкі» — 00:22
- ст. «Герояў Дняпра» — 00:22
Расклад адпраўлення цягнікоў увечары (пасля 22:00) ў накірунку:
- ст. «Церамкі» — 22:30, 22:41, 22:53, 23:05, 23:17, 23:29, 23:41, 23:52, 0:2, 0:12, 0:22
- ст. «Герояў Дняпра» — 22:35, 22:47, 22:59, 23:11, 23:23, 23:35, 23:47, 25:58, 0:10
Пераход на станцыю «Палац спорту» працуе з 05:45 да 0:25.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Звесткі на афіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна(недаступная спасылка)
- Старонка станцыі на неафіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Архівавана 7 кастрычніка 2006.
- Вэб-энцыклапедыя Кіева(недаступная спасылка) (укр.)