Перайсці да зместу

Помнік Адаму Міцкевічу (Навагрудак)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік Адаму Міцкевічу

53°36′03″ пн. ш. 25°49′33″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Навагрудак
Скульптар В. Янушкевіч
Дата заснавання 1992
Дата пабудовы 1992 год
Вышыня 3,1 м
Матэрыял бронза
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Помнік Адаму Міцкевічу — помнік польскаму паэту беларускага паходжання Адаму Міцкевічу ў Навагрудку. Знаходзіцца непадалёк ад Кургана Адама Міцкевіча, Навагрудскага замка, Фарнага касцёла, дзе быў ахрышчаны Міцкевіч, што разам стварае ўнікальны гісторыка-культурны комплекс. Гісторыка-культурная каштоўнасць міжнароднага значэння[1].

Урачыстае адкрыццё помніка адбылося 12 верасня 1992 г. (скульптар В. Янушкевіч) падчас правядзення Міжнароднага свята ў гонар паэта. Скульптура выканана ў бронзе, яе вышыня 3,1 м, усталявана на палявым валуне[1].

Зноскі