Помнік Адаму Міцкевічу (Мінск)
Помнік | |
Помнік Адаму Міцкевічу | |
---|---|
53°54′02″ пн. ш. 27°32′59″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Скульптар | А. Заспіцкі, А. Фінскі |
Архітэктар | Г. Фёдараў |
Дата заснавання | 2003 |
Дата пабудовы | 2003 год |
Матэрыял | бронза |
Помнік Адаму Міцкевічу — бронзавы помнік польскаму паэту беларускага паходжання Адаму Міцкевічу ў Мінску. Помнік быў адкрыты ў 2003 г. (скульптары А. Заспіцкі, А. Фінскі, арх. Г. Фёдараў) у скверы Адама Міцкевіча на Гарадскім Вале непадалёку ад перакрыжавання вуліц Няміга і Раманаўская Слабада.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З ініцыятывай усталяваць помнік у Мінску выступіла польская дыяспара. Як варыянт быў прапанаваны бюст паэта, выкананы яшчэ ў XIX стагоддзі. Аднак з-за таго, што работа была выканана ў выглядзе прысценнай скульптуры, гэта значыць з абрэзанай спіной, і насіла камерны характар, усталяваць яе на вуліцы было немагчыма[1]. У адкрыцці помніка прымалі ўдзел дыпламаты і палітыкі Беларусі і Польшчы, у тым ліку тагачасны старшыня Савета Рэспублікі Генадзь Навіцкі і маршалак Сената Польшчы Лонгін Пастусяк, а таксама паслы абедзвюх краін.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Памятник Адаму Мицкевичу Архівавана 4 сакавіка 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памятник / Л. Г. Лапцевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 688—690.