Правы чалавека ў Албаніі
Бягучыя праблемы, якія тычацца правоў чалавека ў Албаніі, уключаць хатні гвалт, выпадкі катавання і жорсткасць паліцыі, агульны стан турмаў, гандаль людзьмі і секс-гандаль, а таксама парушэнні правоў ЛГБТ[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Падчас кіравання Энвера Ходжы (1944—1985) камуністычная Албанія лічылася адной з самых рэпрэсіўных краін ва Усходняй Еўропе, аднак з 1992 года пад кіраўніцтвам Дэмакратычнай партыі было праведзена некалькі рэформаў па лібералізацыі[2].
Гандаль людзьмі
[правіць | правіць зыходнік]Выпадкі гандлю людзьмі з’яўляюцца адным з парушэнняў правоў чалавека ў Албаніі. Канец камунізму прывёў да росту гандлю людзьмі, большасць ахвяр з якіх — жанчыны, вымушаныя займацца прастытуцыяй[3].
Албанія з’яўляецца краінай, чыіх людзей прадаюць з мэтай сексуальнай эксплуатацыі (у асноўным, гэта жанчыны і дзеці). Акрамя гэтага Албанія выступае ў якасці транзітнай краіны для гандлю людзьмі. Урад Албаніі прадэманстраваў пэўную прыхільнасць барацьбе з гандлем людзьмі, але падвергнулася крытыцы за тое, што не цалкам выконвае мінімальныя стандарты па выкараненні гандлю людзьмі і не можа распрацаваць эфектыўныя меры па абароне сведак[1][4].
Катаванні з боку ўладаў
[правіць | правіць зыходнік]З пачатку 1994 года Amnesty International атрымлівала паведамленні аб інцыдэнтах, у якіх супрацоўнікі албанскай паліцыі нібыта жорстка абыходзіліся з людзьмі падчас арышту або ўтрымання пад вартай, а некаторыя зняволеныя нават памерлі. Паведамляецца, што затрыманыя часта атрымлівалі траўмы (сінякі, зламаныя зубы, парэзы), некаторыя з якіх патрабавалі шпіталізацыі. Некаторыя выпадкі жорсткага абыходжання былі прызнаныя катаваннямі. Шмат з гэтых парушэнняў былі накіраваны супраць членаў ці прыхільнікаў Сацыялістычнай партыі (пераназванай Камуністычнай партыі). Сярод іншых ахвяр — гомасэксуалісты, прадстаўнікі грэчаскай меншасці і былыя палітычныя зняволеныя. Судовы пераслед супрацоўнікаў паліцыі за катаванні або жорсткае абыходжанне сустракаецца рэдка[5].
Акрамя таго, Amnesty International адзначае, што катаванні і жорсткае абыходжанне з затрыманымі распаўсюджаныя ў Албаніі нават сёння[6].
Гвалт і дыскрымінацыя ў дачыненні да жанчын
[правіць | правіць зыходнік]Каля 60 % жанчын у сельскай мясцовасці пакутуюць ад фізічнага ці псіхалагічнага гвалту і амаль 8 % — ад сексуальнага гвалту. Абарона насельніцтва пры гэтым часта не працуе. У 2014 годзе Албанскі Хельсінкскі камітэт паведаміў, што колькасць ахвяр сярод жанчын па-ранейшаму вялікая[7].
Камісар па абароне ад дыскрымінацыі выказаў занепакоенасць правамі жанчын з-за закона аб рэгістрацыі сем’яў. У выніку наспадары, якімі ў пераважнай большасці з’яўляюцца мужчыны, маюць права мяняць месца жыхарства сям’і без дазволу сваіх партнёраў[7].
Гвалт над дзецьмі
[правіць | правіць зыходнік]У 2015 годзе ЮНІСЕФ паведаміў, што 77 % дзяцей падвяргаліся той ці іншай форме хатняга гвалту. Сотні дзяцей прымушаюцца да жабрацтва або падвяргаюцца іншым формам прымусовай працы ўнутры краіны і нават за мяжой[7].
Боязь помсты
[правіць | правіць зыходнік]Прынамсі 70 сем’яў знаходзяцца ў добраахвотным зняволенні праз боязь помсты[7].
Парушэнні правоў чалавека грэчаскай меншасці
[правіць | правіць зыходнік]Правы чалавека ў Албаніі парушаюцца урадам, які, па паведамленнях праваабарончых арганізацый, пераследуе грэцкую меншасць з дапамогай паліцыі і сакрэтных службаў[8]. Дамы грэчаскіх абшчын былі знесены ў выніку меркаваных этнічных нападаў на грэкаў Паўночнага Эпіра з Паўднёвай Албаніі[9]. Таксама, паводле звестак Amnesty International, мелі месца выпадкі жорсткага абыходжання з прадстаўнікамі грэчаскай меншасці з боку ўладаў[5].
Акрамя таго, этнічная грэцкая меншасць скардзілася на нежаданне ўрада прызнаць гарады этнічных грэкаў за межамі «зон меншасцяў» камуністычнай эпохі, выкарыстоўваць грэцкую мову ў афіцыйных дакументах і на грамадскіх знаках у раёнах пражывання этнічных грэкаў ці ўключыць больш этнічных грэкаў у дзяржаўную адміністрацыю[10][11][12][13][14][15][16][17][18]. У 2008 годзе ўрад устанавіў некалькі новых дарожных знакаў у раёне Хімара, напісаных на албанскай і англійскай мовах, але не на грэчаскай. Этнічны грэцкі мэр Хімары загадаў прыбраць гэтыя знакі, але ўрад абвінаваціў яго ў знішчэнні дзяржаўнай уласнасці.
У штогадовай справаздачы ЗША за 2012 год згадваецца, што з’яўленне рэзкіх нацыяналістычных груп, такіх як Альянс чырвоных і чорных, узмацніла этнічную напружанасць у дачыненні да груп грэчаскай меншасці[14].
Зноскі
- ↑ а б Countries (англ.). www.amnesty.org. Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2014.
- ↑ Fred., Abrahams (1996). Human rights in post-communist Albania. New York: Human Rights Watch. ISBN 1564321606.
- ↑ "A modern slave's brutal odyssey". 3 November 2004.
- ↑ U.S Department of State . Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2019.
- ↑ а б ALBANIA: FAILURE TO END POLICE ILL-TREATMENT AND DEATHS IN CUSTODY . Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2018.
- ↑ ALBANIA HUMAN RIGHTS . Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2019.
- ↑ а б в г Human Rights in Albania(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2018.
- ↑ Albania: The Greek Minority . Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2021.
- ↑ Οι Αλβανοί αρπάζουν σπίτια από τους Βορειοηπειρώτες . Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2018.
- ↑ Bureau of Democracy, Human Rights, and Labor. 2008 Country Reports on Human Rights Practices Report (англ.). U.S. Department of State (25 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2019.
- ↑ 2009 Country Reports on Human Rights Practices Report: Albania (англ.). U.S. Department of State (10 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2019.
- ↑ 2010 Human Rights Report: Albania (англ.). U.S. Department of State. Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2019.
- ↑ 2011 Human Rights Report: Albania (англ.). U.S. Embassy in Albania (24 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2017.
- ↑ а б 2012 Human Rights Report: Albania (англ.). U.S. Embassy in Albania. Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2017.
- ↑ 2013 Human Rights Report: Albania (англ.). U.S. Embassy in Albania. Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2017.
- ↑ 2014 Human Rights Report: Albania (англ.). U.S. Embassy in Albania. Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2017.
- ↑ 2015 Human Rights Report: Albania (англ.). U.S. Department of State. Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2021.
- ↑ Bureau of Democracy, Human Rights and Labor. 2016 Human Rights Report: Albania (англ.)(недаступная спасылка). U.S. Department of State. Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2017.