Псіхалогія развіцця
Псіхалогія развіцця — галіна псіхалогіі, якая вывучае развіццё псіхікі чалавека і яе асаблівасці на розных узроставых прыступках. У якасці асаблівай галіны псіхалагічнай навукі псіхалогія развіцця пачала складацца з сярэдзіны 20 ст., уключыўшы ў сябе дзіцячую псіхалогію, псіхалогію індывідуальнага развіцця дарослага чалавека і герантапсіхалогію. Аднак першыя даследаванні ў галіне псіхалогіі развіцця пачаліся яшчэ ў канцы 19 ст., калі пад уплывам эвалюцыйнай тэорыі Ч. Дарвіна пачала зацвярджацца дзіцячая псіхалогія. На базе развіцця герантапсіхалогіі і герыятрыі склалася псіхафізіялогія старэння і старасці. Неабходнасць вырашэння практычных пытанняў навучання дарослых і даследаванне тэарэтычных праблем развіцця псіхікі прывялі да спецыяльнага вывучэнню фаз псіхалагічнай эвалюцыі дарослага чалавека.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |