Ханс Бальдунг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ганс Бальдунг)
Ханс Бальдунг
ням.: Hans Baldung
Аўтапартрэт. Музей вытанчаных мастацтваў. Страсбург
Аўтапартрэт. Музей вытанчаных мастацтваў. Страсбург
Імя пры нараджэнні ням.: Hans Baldung
Дата нараджэння не раней за 1484 і не пазней за 1485
Месца нараджэння
Дата смерці верасень 1545[1][3] (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, ілюстратар, гравёр, мастак-гравёр, графічны дызайнер, вітражыст, book artist, архітэктурны чарцёжнік
Жанр партрэт і рэлігійны жывапіс[d]
Мастацкі кірунак Верхнегерманская школа
Вядомыя працы карціны, гравюры, малюнкі
Уплыў Альбрэхт Дзюрэр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ханс Бальдунг (ням.: Hans Baldung, мянушка Грын ням.: Grien; 1480, 1484 ці 1485, Швебіш-Гмюнд — 1545, Страсбург) — адзін з выбітных мастакоў так званай Верхнегерманскай школы, вядомы як жывапісец, гравёр і малявальшчык. Лічыцца самым таленавітым вучнем Дзюрэра.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Родам з гуманістычна адукаванай сям'і юрыста. Неўзабаве пасля нараджэння Ханса сям'я пераехала ў Страсбург. У 1503 годзе Бальдунг ужо знаходзіцца ў майстэрні Дзюрэра ў Нюрнбергу, дзе застаецца да 1507 года, Бальдунг разам з Кульмбахам і Шэйфеленам робіць самастойна ілюстрацыі, зарабляючы на жыццё. Бальдунг адным з першых сярод жывапісцаў адкрыта далучыўся да Рэфармацыі.

Працаваў у Брэйсгау, Швейцарыі і Эльзасе. Пасяліўшыся з 1538 ў Страсбургу, быў прыдворным мастаком пры двары біскупа.

Самымі выбітнымі з яго прац лічацца карціны, якія знаходзяцца ў Ліхтэнтальскім жаночым манастыры, напісаныя ім у 1496 г., і галоўны алтар Фрайбургскага сабора, скончаны ў 1516 годзе.

Доўгі час Бальдунгу прыпісвалася аўтарства Ізенгеймскага алтара, які захоўваецца зараз у Кальмарскім музеі Унтэрліндэн. Сапраўдным аўтарам алтара з'яўляецца Маціяс Груневальд.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]