Пярэспа (станцыя метро)
«Пярэспа» Piarespa | |
---|---|
Зеленалужская лінія | |
Мінскі метрапалітэн | |
Меркаваная дата адкрыцця: |
2028 |
Ранейшыя назвы | Праспект Машэрава |
Раён | Цэнтральны |
Код станцыі | 318 |
Суседнія станцыі | Камароўская і Прафсаюзная |
Пярэспа (трансліт.: Piarespa) — запраектаваная станцыя трэцяй чаргі Зеленалужскай лініі Мінскага метрапалітэна[1]. Станцыю плануецца размясціць на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Крапоткіна[2].
Назва бярэ пачатак ад аднаймённай гістарычнай мясцовасці і ракі Пярэспа. Першапачатковая праектная назва — Праспект Машэрава. Увогуле трэцяя чарга Зеленалужскай лініі будзе складацца з 4 станцый: «Прафсаюзная», «Пярэспа», «Камароўская» і «Парк Дружбы Народаў». Паводле планаў, будаўніцтва павінна быць скончана да 2028-2029 года[3].
Праект
[правіць | правіць зыходнік]Праект «Пярэспы» будзе нагадваць станцыі «Міхалова» і «Немаршанскі Сад», а таксама падобны на праекты «Прафсаюзнай» і «Камароўскай». Шматпавярховая, кампактная, эскалатары па цэнтры станцыі. Вестыбюль будзе таксама адзін. Праект спадабаўся метрабудаўнікам за сваю кампактнасць, адносную таннасць і хуткасць будаўніцтва. Глыбіня — таксама каля 12 метраў. Выхадаў з падземнага пераходу будзе чатыры — па два на кожны бок праспекту Машэрава[4].