Пётр Захаравіч Калінін
Пётр Заха́равіч Калі́нін (25 студзеня 1902, хутар Альховікі Лескавіцкай воласці Віцебскага павета (сучасны Шумілінскі раён Віцебскай вобласці) — 12 снежня 1966, Мінск) — дзяржаўны дзеяч БССР, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Рэспубліканскую школу прапагандыстаў пры ЦК КП(б)Б (1937), Вышэйшую школу партыйных арганізатараў пры ЦК УКП(б) (1941).
У 1924—1926 гадах у РСЧА.
З 1926 года на савецкай і партыйнай рабоце.
З 1939 года намеснік наркама земляробства БССР і 1-ы сакратар Вілейскага абкама КП(б)Б. У час Вялікай Айчыннай вайны 2-і сакратар ЦК КП(б)Б, член ваеннага савета 21-й арміі, намеснік начальніка штаба партызанскага руху пры ваенсавеце Заходняга фронту. З верасня (кастрычніка[2]) 1942 г. — начальнік Беларускага штаба партызанскага руху.
З 1944 года 1-ы сакратар Гродзенскага абкама КП(б)Б, а з 1948 года — намеснік старшыні Савета Міністраў БССР. З 1951 года П. З. Калінін займае пасаду міністра саўгасаў, з 1953 года міністра дарожнай і транспартнай гаспадаркі, з 1958 года міністрам хлебапрадуктаў БССР.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1938—1955, 1959—1963 гг.), дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1946—1958), член ЦК КПБ (1940—1952, 1956—1960).
Аўтар кнігі Партизанская республика. — М.: Воениздат, 1964.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 1967 годзе Пастановай СМ БССР імя П. З. Калініна было прысвоена васьмігадовай школе ў вёсцы Лескавічы (Шумілінскі раён) і Скідзельскаму цукроваму заводу (ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат імя П. З. Калініна»). Згодна з гэтай жа пастановай на магіле П. З. Калініна ўстаноўлены помнік.
Зноскі
- ↑ Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941—1944: справочник / Э. Г. Иоффе [и др.]; под общ. ред. д-ра ист. наук проф. Э. Г. Иоффе — Мінск: Беларусь, 2009. С. №48 (руск.)
- ↑ Партизанское движение в Белоруссии Архівавана 19 жніўня 2012. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941—1944: справочник / Э. Г. Иоффе [и др.]; под общ. ред. д-ра ист. наук проф. Э. Г. Иоффе — Мінск: Беларусь, 2009.— 271 с. — ISBN 978-985-01-0836-4. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 25 студзеня
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 12 снежня
- Памерлі ў 1966 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС
- Асобы
- Палкоўнікі СССР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Суворава I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Нарадзіліся ў Шумілінскім раёне
- Першыя сакратары Гродзенскага абкама КП Беларусі
- Першыя сакратары Маладзечанскага абкама КП Беларусі
- Члены КПСС
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Другія сакратары ЦК КПБ
- Члены ЦК КПБ
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання
- Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР
- Міністры транспарту БССР
- Міністры саўгасаў БССР
- Міністры хлебапрадуктаў БССР