Рак прадсталёвай залозы
Рак прадсталёвай залозы | |
---|---|
МКХ-10 | C61. |
МКБ-10-КМ | C61 |
МКХ-9 | 185 |
МКБ-9-КМ | 185[1] |
OMIM | 176807 |
DiseasesDB | 10780 |
MedlinePlus | 000380 |
eMedicine | radio/574 |
MeSH | D011471 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рак прадсталёвай залозы (рак прастаты, карцынома прастаты, карцынома прадсталёвай залозы, англ.: prostatic cancer, лац.: adenocarcinoma prostatica) — утварэнне ракавай пухліны ў прадсталёвай залозе.
Папярэджанне
[правіць | правіць зыходнік]Прадухіленню хваробы спрыяе ўжыццё грубавалакністай гародніны (зяленіва і соя) і таматаў, вітамінаў А, Д і Е разам з мікраэлементам селенам. Палавое жыццё мае быць упарадкаваным і размераным[2]. У мужчын з рэгулярным палавым жыццём анкалагічныя захворванні прастаты ўзнікаюць радзей амаль на 35%.[3]
Прычыны
[правіць | правіць зыходнік]Развіццю хваробы спрыяе залішняе ўжыванне тлушчаў жывёльнага паходжання і недастатковае ўжыванне жоўта-зялёных фруктаў, ужыццё алкаголю, знешняе ўздзеянне ўльтрафіялетавага апраменьвання, апраменьванне на працоўным месцы і ўздзеянне цяжкіх металаў[4].
Праявы
[правіць | правіць зыходнік]Хвароба выяўляецца праз складанасці з мочаспусканнем, наяўнасць крыві ў мачы, боль у ніжняй частцы спіны, у тазе і верхняй частцы сцёгнаў[5].
Зноскі
- ↑ Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- ↑ Святлана Барысенка. Не дапускаць «чорта ў рабрыну» рэкамендуюць анкаўролагі мужчынам з сівымі скронямі // Звязда : газета. — 6 красавіка 2010. — № 67 (26674). — С. 5. — ISSN 1990-763x. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016.
- ↑ Хотите избежать рака простаты? Следуйте важным правилам! Архівавана 27 верасня 2020.
- ↑ Што ў якім узросце важна? Для мужчын // Краіна здароўя. — 16 студзеня 2013. — № 1 (302). — С. 6.(недаступная спасылка)
- ↑ Святлана Барысенка. Скрынінг раку // Звязда : газета. — 23 красавіка 2009. — № 76 (26434). — С. 6. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рак прадсталёвай залозы