Перайсці да зместу

Раіса Мікалаеўна Кашэльнікава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раіса Мікалаеўна Кашэльнікава
Дата нараджэння 16 верасня 1904(1904-09-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 лістапада 1980(1980-11-29) (76 гадоў)
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія актрыса
Тэатр
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Народны артыст Беларускай ССР

Раіса Мікалаеўна Кашэ́льнікава[1] (16 верасня 1904, вёска вёска Баршчоўка, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць — 29 лістапада 1980) — беларуская савецкая актрыса тэатра і кіно. Народная артыстка БССР (1957).

У 1923 скончыла педагагічны тэхнікум у горадзе Чэрвень, у 1926 годзе Беларускую драматычную студыю ў Маскве. З 1939 года працавала ў Беларускім тэатры імя Янкі Купалы.

Актрыса яркай творчай індывідуальнасці, выканаўца лірыка-драматычных і вострахарактарных роляў. Адна з лепшых выканаўцаў ролі Паўлінкі ў аднайменнай п’есе Янкі Купалы. Першая пастаноўка «Паўлінкі» з Кашэльнікавай у галоўнай ролі адбылася ў БДТ-2 у 1936 годзе. Сярод іншых роляў: Ксенія («Разлом» Б. Лаўранёва), Аксана («Гібель эскадры» А. Карнейчука), Аўгіння («У пушчах Палесся» Я. Коласа), Клава («Мілы чалавек» К. Крапівы), Сюзанна («Жаніцьба Фігара» П. Бамаршэ), Ізабэла («Салавей» З. Бядулі).

Зноскі

  • Раіса Мікалаеўна Кашэльнікава // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2002. — Т. 1.
  • Кашэ́льнікава Раіса Мікалаеўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 381. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.