Стралічаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стралічаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Хойніцкі раён
Уключае 5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Стралічава
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2019) 794
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Стралі́чаўскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Стралічава.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Хойніцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Стралічаў. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Губарэвіцкага сельсавета. З 26 ліпеня 1930 года ў складзе Хойніцкага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перайменаваны ў Стралічава. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гомельскай вобласці. 8 студзеня 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Аравіцкага (7 населеных пунктаў: вёскі Аравічы, Дронькі, Краснаселле, Пагоннае, Хвашчоўка, пасёлкі Гнездзенка і Града) і Радзінскага (8 населеных пунктаў: вёскі Баршчоўка, Лясок, Малочкі, Масаны, Радзін, Сінцы, Уласы і Чамкоў) сельсаветаў[1]. 4 ліпеня 1991 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рудакоўскага сельсавета. 17 лістапада 2005 года скасаваны пасёлак Леніна[2]. 2 лістапада 2009 года ліквідаваны пасёлак Чырвонае Возера[3]. 21 верасня 2010 года ліквідаваныя населеныя пункты Мокіш, Плоскае, Рудыя, Чахі, Чырвоны Рог[4]. 20 верасня 2011 года ліквідаваныя вёскі Бабчын і Варацец[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 934 чалавекі[6], з іх 74,1 % — беларусы, 18,6 % — рускія, 5,2 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (5 населеных пунктаў) — 794 чалавекі[8].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  2. Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов Архівавана 2 чэрвеня 2021.
  3. Решение Хойникского районного Совета депутатов от 2 ноября 2009 г. № 41 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Хойникского района Архівавана 2 жніўня 2021.
  4. Решение Хойникского районного Совета депутатов от 21.09.2010 г. № 25 Об упразднении сельских населенных пунктов Хойникского района Архівавана 21 красавіка 2021.
  5. Решение Хойникского районного Совета депутатов от 20 сентября 2011 г. № 68 Об упразднении сельских населенных пунктов Хойникского района Архівавана 7 лістапада 2017.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.