Рышарлісан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Рышарлісан
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Рышарлісан ды Андрады
Нарадзіўся 10 мая 1997(1997-05-10)[1][2] (26 гадоў)
Грамадзянства  Бразілія
Рост 184 см
Вага 71 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Англія Тотэнхэм Хотспур
Нумар 9[5]
Маладзёжныя клубы
2013—2014 Бразілія Рэал Наруэсты
2014—2015 Бразілія Амерыка Мінейру
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2016 Бразілія Амерыка Мінейру 24 (9)
2016—2017 Бразілія Флуміненсі 54 (17)
2017—2018 Англія Уотфард 38 (5)
2018—2022 Англія Эвертан 135 (43)
2022— Англія Тотэнхэм Хотспур 10 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2017 Бразілія Бразілія (да 20) 8 (2)
2021 Бразілія Бразілія (да 23) 6 (5)
2018— Бразілія Бразілія 40 (19)
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Золата Токіа 2020 футбол
Кубкі Амерыкі
Золата Бразілія 2019
Срэбра Бразілія 2021
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 28 лістапада 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 лістапада 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рыша́рлісан ды Андра́ды (парт.: Richarlison de Andrade; нар. 10 мая 1997) — бразільскі футбаліст, нападнік англійскага клуба «Тотэнхэм Хотспур» і нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Клубная ар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў сваю прафесійную кар’еру з клубам «Амерыка Мінейру» ў 2015 годзе, здабыўшы з клубам прасоўванне ў эліту, перш чым перайсці ў «Флуміненсі». У новым клубе паступова здабыў месца ў асноўным складзе і стаў адным з важных ігракоў каманды. У розыгрышы Лігі Карыёка 2017 нават быў уключаны ў зборную турніру[6]. «Флуміненсі» ў тым розыгрышы заняў другі радок, саступіўшы чэмпіёнства «Фламенгу». Сезон 2017/18 распачаў у складзе англійскага «Уотфарда», у якім правёў усе гульні чэмпіянату, адначыўшыся 5 галамі[7]. Дзякуючы такому сезону іграка набыў іншы англійскі клуб «Эвертан», які выдаткаваў на футбаліста 35 млн фунтаў, пры тым, што за год за таго ўотфардскі заплаціў за нападніка 11,2 млн фунтаў. У ліверпульскім клубе футбаліст правёў некалькі сезонаў, пасля чаго перайшоў да складу «Тотэнхэм Хотспур» перад пачаткам сезона 2022/23. Сума трансферу склала 50 млн фунтаў з патэнцыйным павелічэннем яшчэ на 10 млн фунтаў[8]. 20 жніўня 2022 года Рышарлісан адзначыўся галявым пасам у матчы супраць «Нотынгем Форэст», які скончыўся з лікам 0:2.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Бразілія:

Зноскі