Даніел Алвіс
![]() | ||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Даніел Алвіс да Сілва | |||||||||||||||||||||
Мянушка | Тарантул, Кажан | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
6 мая 1983[1][2][3] (37 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 172 см[4] | |||||||||||||||||||||
Вага | 70 кг[4] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | правы абаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Нумар | 10 | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
![]() |
Даніел Алвіс да Сілва[5] або Даніэл Алвес (парт.: Daniel Alves da Silva; нар. 6 мая 1983, Жуазейру, Бразілія) — бразільскі футбаліст, абаронца клуба «Сан-Паўлу» і нацыянальнай зборнай Бразіліі.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
«Баія»[правіць | правіць зыходнік]
Даніел Алвіс пачаў сваю кар’еру ў бразільскім клубе «Баія» і неўзабаве быў заўважаны скаўтамі з Еўропы. Пасля выступлення за моладзевую зборную Бразіліі ў 2002 годзе Алвеша на шэсць месяцаў арандавала іспанская «Севілья».
«Севілья»[правіць | правіць зыходнік]
У 2003 годзе Алвіс удзельнічаў са зборнай у моладзевым чэмпіянаце свету, на турніры Даніэл добра праявіў сябе, яго зборная стала пераможцам турніру, а Алвес увайшоў у тройку найлепшых ігракоў турніру. Пасля гэтага «Севілья» выкупіла трансфер Алвіса. У снежні 2006 года Алвес падпісаў новы кантракт з «Севільяй» да 2012 года.
«Барселона»[правіць | правіць зыходнік]
7 чэрвеня 2008 года перайшоў у «Барселону», быўшы набытым, каб замяніць Джанлуку Дзамброту, які перайшоў у «Мілан». Арыентаваная сума трансферу склала ад 29 да 32 млн еўра, кантракт разлічаны на 5 гадоў[6]. Нягледзячы на жаданне пакінуць клуб, на прэс-канферэнцыі Даніэл не здолеў стрымаць слёз, сказаўшы, што ён прыйшоў у «Севілью» хлопчыкам, а пакідае яе мужчынам.
Перад сезонам 2009/10 абраў нумар 2, які дастаўся яму пасля таго, як Марцін Касерэс перайшоў у «Ювентус» на правах арэнды. У складзе «Барселоны» шэсць разоў стаў чэмпіёнам Іспаніі, тры разы выйграваў Лігу чэмпіёнаў. У маі 2016 года, выйграўшы чарговае чэмпіёнства, стаў самым тытулаваным бразільскім іграком, абыйшоўшы па гэтым паказчыку Пеле[7].
«Ювентус»[правіць | правіць зыходнік]
У маі 2016 года Алвіс вырашыў пакінуць «Барселону», цікавасць да абаронцы стаў праяўляць «Ювентус». 27 чэрвеня 2016 года, па заканчэнні Кубка Амерыкі, у якасці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з турынскім клубам[8]. Разам з «Ювентусам» дайшоў да фінала Лігі чэмпіёнаў 2016/17. У чэрвені 2017 года па ўзаемнай згодзе скасаваў кантракт з турынцамі.
«Пары Сен-Жэрмен»[правіць | правіць зыходнік]
Пасля зыходу з «Ювентуса» цікавасць да Алвіса праяўляў «Манчэстэр Сіці», аднак абаронца ў ліпені 2017 года падпісаў пагадненне з «Пары Сен-Жэрмен»[9]. Дэбютаваў за новы клуб 29 ліпеня 2017 года ў матчы за Суперкубак Францыі супраць «Манака», у гэтай сустрэчы адзначыўся голам і галявой перадачай, што дазволіла парыжанам перамагчы з лікам 2:1 і ў пяты раз запар заваяваць трафей.
У чэрвені 2019 года пакінуў парыжскі клуб[10].
«Сан-Паўлу»[правіць | правіць зыходнік]
У жніўні 2019 года вярнуўся ў Бразілію, падпісаўшы кантракт з «Сан-Паўлу» да канца 2022 года[11].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
За асноўную зборную Алвес дэбютаваў у таварыскім матчы супраць каманды Эквадора, выйшаўшы на замену, праз тры дні ў таварыскім матчы ён дэбютаваў у асноўным складзе супраць зборнай Кувейта.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Клубныя[правіць | правіць зыходнік]
- Уладальнік Кубка УЕФА (2): 2006, 2007
- Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2006
- Уладальнік Кубка Іспаніі: 2007
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2007
- Чэмпіён Іспаніі (6): 2009, 2010, 2011, 2013, 2015, 2016
- Уладальнік Кубка Іспаніі (4): 2009, 2012, 2015, 2016
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі (4): 2009, 2010, 2011, 2013
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў (3): 2009, 2011, 2015
- Уладальнік Суперкубка УЕФА (3): 2009, 2011, 2015
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету (3): 2009, 2011, 2015
- Чэмпіён Італіі: 2017
- Уладальнік Кубка Італіі: 2017
- Чэмпіён Францыі (2): 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Францыі: 2018
- Уладальнік Кубка французскай лігі: 2018
- Уладальнік Суперкубка Францыі: 2017
Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]
- Уладальнік Кубка Амерыкі (2): 2007, 2019
- Уладальнік Кубка канфедэрацый (2): 2009, 2013
Зноскі
- ↑ Dani Alves // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ DANIEL ALVES daniel alves da silva // Base de Datos del Futbol Argentino
- ↑ Daniel Alves Da Silva // As — Madrid: PRISA, 1967.
- ↑ 4,0 4,1 https://www.psg.fr/equipes/equipe-premiere/effectif/dani-alves
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ Алвес сменит «Севилью» на «Барселону». Чемпионат.ру.
- ↑ Даниэл Алвес завоевал 30-й трофей, обошел Пеле и стал самым титулованным бразильским игроком. by.tribuna.com.
- ↑ Алвес подписал 3-летний контракт с «Ювентусом». by.tribuna.com.
- ↑ «ПСЖ» объявил о переходе Дани Алвеса. by.tribuna.com.
- ↑ Дани Алвес покинул «ПСЖ». by.tribuna.com.
- ↑ Дани Алвес подписал контракт с «Сан-Паулу» на 3,5 года. by.tribuna.com.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Даніел Алвіс
- Афіцыйны сайт
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Профіль на сайце Барселоны (руск.)
- Нарадзіліся 6 мая
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Баіі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Бразіліі
- Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
- Ігракі ФК Сан-Паўлу
- Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен
- Ігракі ФК Ювентус
- Ігракі ФК Барселона
- Ігракі ФК Севілья
- Ігракі ФК Баія
- Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе