Сон Хын Мін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Сон Хын Мін
Team Korea Russia WorldCup 02.png
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 8 ліпеня 1992(1992-07-08)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Паўднёвай Карэі Рэспубліка Карэя
Рост 183 см
Вага 76 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Англіі Тотэнхэм Хотспур
Нумар 7
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2008 Сцяг Паўднёвай Карэі Сеул
2008 — 2010 Сцяг Германіі Гамбург
Клубная кар’ера*
2010 — 2013 Сцяг Германіі Гамбург 73 (20)
2010   Сцяг Германіі Гамбург II 6 (1)
2013 — 2015 Сцяг Германіі Баер 04 62 (21)
2015 — Сцяг Англіі Тотэнхэм Хотспур 99 (30)
Нацыянальная зборная**
2008 — 2009 Сцяг Паўднёвай Карэі Паўднёвая Карэя (да 17) 18 (7)
2016 Сцяг Паўднёвай Карэі Паўднёвая Карэя (да 23) 4 (2)
2010 — Сцяг Паўднёвай Карэі Паўднёвая Карэя 67 (21)
Міжнародныя медалі
Кубкі Азіі
Бронза Катар 2011
Срэбра Аўстралія 2015

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 мая 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 11 чэрвеня 2018.

Сон Хын Мін (кар.: 손흥민; нар. 8 ліпеня 1992, Чхунчхон, Рэспубліка Карэя) — паўднёвакарэйскі футбаліст, нападнік англійскага клуба «Тотэнхэм Хотспур» і нацыянальнай зборнай Паўднёвай Карэі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Гамбург»[правіць | правіць зыходнік]

У 2008 годзе Сон перайшоў з моладзевай каманды «Гамбурга» ва ўзросце 16 гадоў. У перадсезонны перыяд сезона 2010/2011 ён быў адным з лідараў каманды, забіўшы 9 галоў. У гэтым жа сезоне ён падпісаў першы прафесійны кантракт з «Гамбургам». У жніўні 2010 года атрымаў траўму ступні і выбыў на 2 месяцы. Вярнуўся ў шэрагі каманды 30 кастрычніка 2010 года і забіў свой першы гол у афіцыйных сустрэчах Бундэслігі ў браму каманды «Кёльн». Стаў самым маладым аўтарам гола ў гісторыі «Гамбурга», пераўзыдучы Манфрэда Кальца.

У лістападзе 2010 года Сон падпісаў новы кантракт з «Гамбургам», які быў разлічаны да 2014 года. У Германіі атрымаў мянушку «карэйскі Мюлер» і хвалу Франца Бэкенбаўэра, які сказаў што ў Сона ёсць усе якасці, каб стаць другім Чха Бом Гынам.

«Баер»[правіць | правіць зыходнік]

13 чэрвеня 2013 года Сон перайшоў у «Баер», з якім падпісаў кантракт да 2018 года. Разглядаўся як замена Андрэ Шурле, які перайшоў у «Чэлсі»

9 лістапада 2013 года Сон аформіў хет-трык у браму сваёй былой каманды і аддаў галявую перадачу[2]. Матч «Баер» — «Гамбург» скончыўся з лікам 5:3. Сон Хын Мін быў прызнаны найлепшым гульцом сустрэчы.

«Тотэнхэм Хотспур»[правіць | правіць зыходнік]

28 жніўня 2015 года перайшоў у англійскі клуб «Тотэнхэм Хотспур», падпісаўшы кантракт да 2020 года.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Сон Хын-Мін згуляў 5 матчаў за зборную Рэспублікі Карэя на Кубку Азіі па футболе ў 2011 годзе і забіў 1 гол у браму зборнай Індыі. У 2014 годзе ўключаны ў склад зборнай Карэі на чэмпіянат свету. Разглядаецца як лідар атак карэйскай каманды, у дэбютнай гульні чэмпіянату свету 2014 са зборнай Расіі прадэманстраваў яскравую і актыўную гульню.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Найлепшы футбаліст Карэі 2014 года
  • Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў: 2016

Зноскі

  1. Heung-Min Son // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Чэмпіянат Германіі па футболе на Кулічках

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]