Неймар
![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Поўнае імя | Неймар да Сілва Сантус Жуніяр | ||||||||||||||||||
Мянушкі | Новы Рабінью[1], Неймарадона[2], Худы (Magrelo)[3] | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
5 лютага 1992[4][5][…] (29 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 175 см[7] | ||||||||||||||||||
Вага | 68 кг[7] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 10 | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
![]() |
Неймар да Сілва Сантус Жуніяр[8] (парт.: Neymar da Silva Santos Júnior; нар. 5 лютага 1992, Можы-дас-Крузіс, Бразілія) — бразільскі футбаліст, нападнік французскага клуба «Пары Сен-Жэрмен» і нацыянальнай зборнай Бразіліі. Алімпійскі чэмпіён 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра. Вылучаецца выдатным дрыблінгам.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
«Сантус»[правіць | правіць зыходнік]
Неймар з’яўляецца выхаванцам клуба «Сантус», куды патрапіў у 1999 годзе[9]. Ужо ў самым юным узросце, яшчэ нават не дэбютаваўшы ў асноўным складзе клуба, Неймар прыцягнуў да сябе ўвагу самых разнастайных еўрапейскіх клубаў, у тым ліку «Манчэстэр Сіці», «Рэала», «Арсенала», «Барселоны», «Чэлсі» і «Мілана», якія з дапамогай скаўтаў назіралі за яго гульнёй у моладзевым першынстве Сан-Паўлу, у якім нападнік вырабіў фурор, атрымаўшы мянушку «Новы Рабінья» дзякуючы манеры дрыблінгу, падобнай са знакамітым форвардам.
У 2008 годзе Неймар падпісаў свой першы прафесійны кантракт з «Сантусам», разлічаны да 2014 года, з велізарнай сумай адчэпных, якія адразу палохалі многіх патэнцыйных пакупнікоў. 7 сакавіка 2009 года Неймар дэбютаваў у асноўным складзе «Сантуса» ў матчы супраць «Оэстэ»[10]. Праз тыдзень у матчы супраць «Можы-Мірын» форвард забіў свой першы мяч у асноўным складзе клуба. 24 сакавіка 2009 года стала вядома, што ў паслугах Неймара зацікаўлены маскоўскі ЦСКА[11]. Пазней Неймарам ушчыльную зацікавіўся «Мілан». Увесну 2010 года Неймар выйграў свой першы трафей на дарослым узроўні, стаўшы чэмпіёнам штата Сан-Паўлу ў складзе «Сантуса», таксама ён быў названы найлепшым іграком турніра[12]. У канцы 2010 года ігрок аказаўся датычны некалькіх скандальных гісторый.
У чэрвені 2011 года Неймар у складзе «Сантуса» атрымаў перамогу ў Кубку Лібертадорэс, забіўшы адзін з двух мячоў у фінале[13]. За гэта ён быў названы найлепшым іграком турніру[14]. Пасля сканчэння сезону 2011 года Неймар быў прызнаны найлепшым іграком чэмпіянату краіны[15], найлепшым іграком Паўднёвай Амерыкі[16], а таксама ўвайшоў у лік прэтэндэнтаў на Залаты мяч ФІФА[17]. 6 лютага 2012 года, зрабіўшы «дубль» у матчы супраць «Палмейраса», Неймар дасягнуў адзнакі ў 100 забітых мячоў на прафесійным узроўні[18].
«Барселона»[правіць | правіць зыходнік]
26 мая 2013 года іспанская «Барселона» на сваім афіцыйным сайце паведаміла аб пераходзе Неймара ў склад «сіне-гранатавых»[19]. Дэталі ўгоды не былі аб'яўленыя, аднак паводле звестак спартыўнай газеты «Marca», каталонцы заплацілі за бразільскага форварда каля 50 млн еўра, а штогадовы заробак іграка будзе складаць 7 млн еўра[20][21]. Пасля прыходу ў «Барселону» ў 2014 годзе Луіса Суарэса, той разам з Неймарам і Ліянелем Месі склалі атакуючае трыа каталонцаў, якое ў сезоне 2014/15 забіла 122 гола і дапамагло выйграць Лігу чэмпіёнаў.
«Пары Сен-Жэрмен»[правіць | правіць зыходнік]
3 жніўня 2017 года французскі клуб «Пары Сен-Жэрмен», выкупіўшы кантракт Неймара ў «Барселоны» за адступныя ў памеры 222 млн еўра, падпісаў пяцігадовае пагадненне з нападнікам[22]. Трансфер Неймара, такім чынам, стаў найдаражэйшым у гісторыі, перасягнуўшы набыццё клубам «Манчэстэр Юнайтэд» паўабаронцы Поля Пагба ўлетку 2016 года.
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У 2010 годзе Пеле запатрабаваў выклікаць у склад зборнай Бразіліі Неймара і яго аднаклубніка Ганса, каб тыя прынялі ўдзел у чэмпіянаце свету 2010 года[23]. Неймар быў кандыдатам на паездку на чэмпіянат свету, але не патрапіў нават у спіс запасных ігракоў зборнай[24]. Прычынай нявыкліку іграка галоўны трэнер зборнай Бразіліі Дунга назваў недастатковы ўзрост футбаліста[25].
10 жніўня 2010 года Неймар дэбютаваў у складзе зборнай Бразіліі ў матчы супраць зборнай ЗША і ў гэтай жа гульні забіў першы мяч сваёй каманды, сустрэча ў выніку скончылася перамогай бразільцаў з лікам 2:0. У 2012 і 2016 гадах удзельнічаў у Алімпійскіх гульнях у складзе бразільскай зборнай, узяў адпаведна срэбра і золата.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
«Сантус»:
- Чэмпіён штата Сан-Паўлу (3): 2010, 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Бразіліі: 2010
- Уладальнік Кубка Лібертадорэс: 2011
- Уладальнік Рэкопы Паўднёвай Амерыкі: 2012
«Барселона»:
- Чэмпіён Іспаніі (2): 2015, 2016
- Уладальнік Кубка Іспаніі (3): 2015, 2016, 2017
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2013
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2015
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2015
«Пары Сен-Жэрмен»:
- Чэмпіён Францыі (3): 2018, 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Францыі (2): 2018, 2020
- Уладальнік Кубка французскай лігі (2): 2018, 2020
- Уладальнік Суперкубка Францыі (2): 2018, 2020
- Уладальнік Кубка канфедэрацый: 2013
- Пераможца летніх Алімпійскіх гульняў: 2016
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Неймар з’яўляецца вернікам каталіцкай царквы і як мінімум раз на тыдзень наведвае царкву. Таксама футбаліст рэгулярна ўдзельнічае ў дабрачынных акцыях[9]. У 19-гадовым узросце Неймар стаў бацькам, яго сяброўка Караліна, якой на момант родаў было 17 гадоў, нарадзіла яму сына Давіда Луку[26].
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ ЦСКА жадае падпісаць «новага Рабінью»
- ↑ Neymaradona
- ↑ 'Magrelo'? Só no apelido! Neymar aguenta tranco na Seleção sub-20
- ↑ 4,0 4,1 Transfermarkt — 2000.
- ↑ Neymar // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Neymar // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 7,0 7,1 https://web.archive.org/web/20170804175007/https://en.psg.fr/effectif/neymar-jr Праверана 4 жніўня 2017.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ 9,0 9,1 Neymar — O Menino da Vila. planotatico.com
- ↑ Na estréia de Neymar, Santos derrota Oeste. Esportes Terra
- ↑ ЦСКА хочет подписать «нового Робиньо». championat.ru
- ↑ Meninos da Vila comandam a festa de encerramento do Paulistão 2010. Globo Esporte
- ↑ Совесть Неймара чиста — можно ехать в Европу! championat.com
- ↑ Неймар признан лучшим игроком Кубка Либертадорес — 2011. championat.com
- ↑ Неймар признан лучшим игроком чемпионата Бразилии. championat.com
- ↑ Неймар признан «Королём футбола Америки». championat.com
- ↑ Неймар: не разочарован что не получу «Золотой мяч». championat.com
- ↑ Неймар забил 100-й гол в карьере. sports.ru
- ↑ Neymar da Silva to join FC Barcelona for the next five seasons. FCBarcelona.com
- ↑ Неймар подтвердил переход в «Барселону». Eurosport
- ↑ Неймар стаў іграком «Барселоны». Наша Ніва
- ↑ «ПСЖ» объявил о пятилетнем контракте с Неймаром. by.tribuna.com
- ↑ Пеле требует вызвать в сборную Неймара и Гансо. championat.ru
- ↑ Роналдиньо попал в список запасных футболистов сборной Бразилии. championat.ru
- ↑ Дунга: «Мне нужно побеждать сейчас, а не в 2014 года». sports.ru
- ↑ Neymar ya es padre con 19 años. Marca
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Неймар
- Афіцыйны сайт
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Нарадзіліся 5 лютага
- Нарадзіліся ў 1992 годзе
- Нарадзіліся ў штаце Сан-Паўлу
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Можы-дас-Крузісе
- Футбалісты Бразіліі
- Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
- Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен
- Ігракі ФК Барселона
- Ігракі ФК Сантус
- Алімпійскія чэмпіёны ад Бразіліі
- Алімпійскія чэмпіёны па футболе
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года