Філіпі Каўтынью
Філіпі Каўтынью | ||
![]() | ||
Агульная інфармацыя | ||
Поўнае імя | Філіпі Каўтынью Карэя | |
Мянушка | Маленькі Чараўнік (англ.: Little Magician), Маленькі Геній | |
Нарадзіўся | 12 чэрвеня 1992[1] (27 гадоў) | |
Грамадзянства | ![]() | |
Рост | 172 см[2] | |
Вага | 68 кг[2] | |
Пазіцыя | атакавалы паўабаронца | |
Інфармацыя пра клуб | ||
Клуб | ![]() | |
Нумар | 10 | |
Кар’ера | ||
Маладзёжныя клубы | ||
1999 — 2008 | ![]() | |
Клубная кар’ера* | ||
2008 — 2010 | ![]() |
19 (1) |
2010 — 2013 | ![]() |
28 (3) |
2012 | → ![]() |
16 (5) |
2013 — 2018 | ![]() |
152 (41) |
2018 — | ![]() |
52 (13) |
2019 — | → ![]() | |
Нацыянальная зборная** | ||
2009 — 2010 | ![]() |
5 (3) |
2011 — 2013 | ![]() |
7 (3) |
2010 — | ![]() |
55 (16) |
Міжнародныя медалі | ||
Кубкі Амерыкі | ||
Золата | Бразілія 2019 | |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Філі́пі Каўты́нью Карэ́я[3] або Філіпэ Каўтынья (парт.: Philippe Coutinho Correia, [fiˈlipi kowˈtʃĩj̃u]; нар. 12 чэрвеня 1992, Рыа-дэ-Жанэйра) — бразільскі футбаліст, паўабаронца нямецкага клуба «Баварыя» (у арэндзе з «Барселоны») і нацыянальнай зборнай Бразіліі.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Займацца футболам Філіпі пачаў у сістэме клуба «Васка да Гама». У 2008 годзе, у 16-гадовым узросце, быў набыты італьянскім «Інтэрам» за €4 мільёны[4], аднак да 18-годдзя заставаўся ў «Васка» на ўмовах арэнды.
Афіцыйны дэбют за «нерадзуры» адбыўся 27 жніўня 2010 года ў прайграным матчы Суперкубку УЕФА з іспанскім «Атлетыка», дзе Каўтынью выйшаў на замену. 8 мая 2011 года ігрок забіў першы гол за «Інтэр» у хатнім матчы супраць «Фіярэнціны».
У сезоне 2011/12 Філіпі Каўтынью быў вымушаны змагацца за месца ў асноўным складзе і ўрэшце быў аддадзены ў арэнду ў «Эспаньёл» да канца сезона. 4 лютага 2012 года Каўтынью ўпершыню выйшаў на поле ў яго складзе, а 11 сакавіка забіў два галы ў браму «Рая Вальекана».
30 студзеня 2013 года англійскі «Ліверпул» абвясціў пра падпісанне доўгатэрміновага кантракту з іграком, які атрымаў вопратку з 10 нумарам.
Першы матч за ліверпульскі клуб Філіпі правёў 11 лютага 2013 года, выйшаўшы на замену на 78 хвіліне. А менш як праз тыдзень, 17 лютага, ён забіў за «Ліверпул» першы гол[5]. Хутка здолеў стаць адным з лідараў мерсісайдцаў.
У жніўні 2017 года цікавасць да іграка стала праяўляць «Барселона», аднак «Ліверпул» адмовіўся прадаваць іграка, і сезон 2017/18 Каўтынью пачаў у англійскім клубе. У студзені 2018 года ўсё ж перайшоў у каталонскі клуб за 120 млн еўра плюс 40 млн еўра ў якасці магчымых бонусаў[6].
У жніўні 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў мюнхенскую «Баварыю» на сезон з правам выкупу[7].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
Філіпі Каўтынью дапамог юнацкай зборнай перамагчы на чэмпіянаце Паўднёвай Амерыкі 2009, забіўшы тры мячы. У наступным годзе ён дэбютаваў за дарослую зборную ў таварыскім матчы з Іранам[8].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
«Васка да Гама»
- Пераможца Серыі B: 2009
«Інтэрнацыянале»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2011
- Уладальнік Суперкубка Італіі: 2010
«Барселона»:
- Чэмпіён Іспаніі (2): 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Іспаніі: 2018
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2018
Зборная Бразіліі:
- Уладальнік Кубка Амерыкі: 2019
Зноскі
- ↑ Philippe Coutinho // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 https://www.fcbarcelona.com/football/first-team/staff/players/2018-2019/philippe-coutinho
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ Coutinho, 4 milioni per il Pato di Moratti (італ.) . La Gazzetta dello Sport (23 ліпеня 2008). Праверана 20 лістапада 2010.
- ↑ «Liverpool 5-0 Swansea» BBC Sport. 17 February 2013
- ↑ «Барселона» подписала контракт с Коутиньо и представила его на «Камп Ноу». by.tribuna.com
- ↑ «Бавария» арендовала Коутиньо на сезон с правом выкупа. by.tribuna.com
- ↑ Iran 0 Brazil 3 (англ.) . Goal.com (7 кастрычніка 2010). Праверана 13 жніўня 2013.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Філіпі Каўтынью
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Профіль на сайце lfchistory (англ.)
Баварыя Мюнхен
|
---|
1 Ноер (б) (к) • 4 Зюле • 5 Павар • 6 Алькантара • 8 Марцінес • 9 Левандоўскі • 10 Каўтынью • 11 Кюізанс • 14 Перышыч • 15 Арп • 17 Баатэнг • 18 Гарэцка • 19 Дэвіс • 21 Эрнандэс • 22 Гнабры • 24 Талісо • 25 Мюлер • 26 Ульрайх (б) • 27 Алаба • 29 Каман • 32 Кіміх • 33 Май • 36 Фрухтль (б) • 39 Гофман (б) • 42 Врыт • Трэнер: Ганс-Дытэр Флік (в.а.) |
Зборная Бразіліі — Кубак Амерыкі 2015
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Джэферсан Г. (б) • 2 Дані Алвіс • 3 Міранда • 4 Давід Луіс • 5 Фернандынью • 6 Філіпі Луіс • 7 Доглас Коста • 8 Эліяс • 9 Тардэлі • 10 Неймар • 11 Фірміну • 12 Нету (б) • 13 Маркіньяс • 14 Тыягу Сілва • 15 Джэферсан С. • 16 Фабінью • 17 Фрэд • 18 Эвертан • 19 Віліян • 20 Рабінью • 21 Каўтынью • 22 Каземіру • 23 Гроэ (б) • трэнер: Дунга |
Зборная Бразіліі — Кубак Амерыкі 2016
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Алісан (б) • 2 Дані Алвіс • 3 Міранда • 4 Жыл • 5 Каземіру • 6 Філіпі Луіс • 7 Гансу • 8 Эліяс • 9 Жонас • 10 Лукас Ліма • 11 Барбоза • 12 Дыегу Алвіс (б) • 13 Маркіньяс • 14 Радрыгу Каю • 15 Фабінью • 16 Доглас Сантус • 17 Уолас • 18 Рэнату Аўгусту • 19 Віліян • 20 Лукас • 21 Халк • 22 Каўтынью • 23 Гроэ (б) • трэнер: Дунга |
Зборная Бразіліі — Чэмпіянат свету 2018
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Алісан (б) • 2 Тыягу Сілва • 3 Міранда • 4 Жэрамел • 5 Каземіру • 6 Філіпі Луіс • 7 Доглас Коста • 8 Рэнату Аўгусту • 9 Габрыел Жэзус • 10 Неймар • 11 Каўтынью • 12 Марселу • 13 Маркіньюс • 14 Данілу • 15 Паўлінью • 16 Касіу (б) • 17 Фернандынью • 18 Фрэд • 19 Віліян • 20 Фірміну • 21 Тайсан • 22 Фагнер • 23 Эдэрсан (б) • трэнер: Тыты |
Зборная Бразіліі — Кубак Амерыкі 2019 — Чэмпіён
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Алісан (б) • 2 Тыягу Сілва • 3 Міранда • 4 Маркіньюс • 5 Каземіру • 6 Філіпі Луіс • 7 Давід Нерыс • 8 Артур • 9 Габрыел Жэзус • 10 Віліян • 11 Каўтынью • 12 Алекс Сандру • 13 Дані Алвіс • 14 Мілітан • 15 Алан • 16 Касіу (б) • 17 Фернандынью • 18 Пакета • 19 Эвертан • 20 Фірміну • 21 Рышарлісан • 22 Фагнер • 23 Эдэрсан (б) • трэнер: Тыты |
- Нарадзіліся 12 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1992 годзе
- Нарадзіліся ў Рыа-дэ-Жанэйра
- Асобы
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Бразіліі
- Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
- Ігракі ФК Баварыя Мюнхен
- Ігракі ФК Барселона
- Ігракі ФК Ліверпул
- Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан
- Ігракі ФК Эспаньёл
- Ігракі ФК Васка да Гама
- Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе