Фернандынью
![]() | ||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||
Поўнае імя | Фернанду Луіс Роза | |||||||||
Мянушка | Ферна | |||||||||
Нарадзіўся |
4 мая 1985[1][2][3] (37 гадоў) |
|||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||
Рост | 179 см | |||||||||
Вага | 66 кг | |||||||||
Пазіцыя | цэнтральны паўабаронца | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||
Нумар | 25 | |||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||
|
||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||
|
||||||||||
![]() |
Ферна́нду Луіс Роза[4] (парт.: Fernando Luiz Roza; нар. 4 мая 1985, Ландрына, Бразілія), больш вядомы як Фернанды́нью[5] або Фернандынья (парт.: Fernandinho, МФА: [feʁnɐ̃ˈdʒĩj̃u]) — бразільскі футбаліст, паўабаронца англійскага клуба «Манчэстэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Бразіліі.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Фернанда з’яўляецца выхаванцам клуба «Атлетыку Паранаэнсі», за якім дэбютаваў у прафесійным футболе і правёў у клубе некалькі сезонаў.
У ліпені 2005 года за 7,8 млн еўра перайшоў у данецкі «Шахцёр». У новым клубе дэбютаваў 30 ліпеня 2005 года ў матчы супраць клуба «Крыўбас» (1:0). Адгуляў вялікую ролю ў перамозе гарнякоў у нацыянальным першынстве сезону 2005/06. Акрамя таго, Фернандынья забіў гол у браму польскай «Легіі» ў матчы трэцяга адборачнага раўнду Лігі чэмпіёнаў.
Пасля скандальнага сыходу Франселіна Матузалема ўлетку 2007 года, Фернандынья стаў адным з лідараў каманды. Ён быў прызнаны лепшым іграком чэмпіянату Украіны сезону 2007/08, калі «Шахцёр» аформіў «залаты дубль», выйграўшы нацыянальнае першынство і кубак краіны. Вялікі ўнёсак ігрок зрабіў і калі «Шахцёр» стаў пераможцам Кубку УЕФА ў сезоне 2008/09. У еўракубкавых матчах таго сезону Фернандынья забіў 6 мячоў, у тым ліку пакрыўдзіўшы голам брамнікам кіеўскага «Дынама» ў першым паўфінальным матчы Кубка УЕФА. У складзе «гарнякоў» шэсць разоў заваёўваў тытулы чэмпіёну Украіны, а таксама чатыры разы стаў уладальнікам Кубка Украіны і тройчы Суперкубка.
6 чэрвеня 2013 года была дасягнута дамоўленасць на пераход Фернандынья ў «Манчэстэр Сіці». Сума трансферу склала 40 млн еўра[6].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
У зборнай Бразіліі дэбютаваў 10 жніўня 2011 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Германіі.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
«Шахцёр»:
- Чэмпіён Украіны (6): 2006, 2008, 2010, 2011, 2012, 2013
- Уладальнік Кубка Украіны (4): 2008, 2011, 2012, 2013
- Уладальнік Суперкубка Украіны (3): 2008, 2010, 2012
- Уладальнік Кубка УЕФА: 2009
«Манчэстэр Сіці»:
- Чэмпіён Англіі (5): 2014, 2018, 2019, 2021, 2022
- Уладальнік Кубка Англіі: 2019
- Уладальнік Кубка Футбольнай лігі (6): 2014, 2016, 2018, 2019, 2020, 2021
- Уладальнік Суперкубка Англіі: 2018
Зборная Бразіліі:
- Уладальнік Кубка Амерыкі: 2019
Зноскі
- ↑ Fernandinho // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ FERNANDINHO fernando luiz rosa // Base de Datos del Futbol Argentino
- ↑ Fernando Luis Roza // As — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ Фернандиньо попрощался с Шахтером. Афіцыйны сайт «Шахцёра».
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фернандынью
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце Федэрацыі футбола Украіны (укр.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Профіль на сайце данецкага «Шахцёра» . Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2012. Праверана 29 чэрвеня 2014.
- Нарадзіліся 4 мая
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў штаце Парана
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Бразіліі
- Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
- Ігракі ФК Манчэстэр Сіці
- Ігракі ФК Шахцёр Данецк
- Ігракі ФК Атлетыку Паранаэнсі
- Заслужаныя майстры спорту Украіны
- Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе