Віліян Боржыс да Сілва
![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Поўнае імя | Віліян Боржыс да Сілва | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
9 жніўня 1988[1][2] (33 гады) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 175 см | ||||||||||||||||||
Вага | 71 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 10 | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
![]() |
Ві́ліян Бо́ржыс да Сі́лва[3] (парт.: Willian Borges da Silva нар. 9 жніўня 1988, Рыбейран-Пірыс, Бразілія) — бразільскі футбаліст, паўабаронца клуба «Карынтыянс» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Кар’еру пачаў у бразільскім клубе «Карынтыянс», адкуль у жніўні 2007 года перайшоў ва ўкраінскі клуб «Шахцёр» за 14 млн еўра. Дэбютаваў за новы клуб 15 верасня 2007 года ў матчы супраць «Чарнаморца», дзе данецкі клуб атрымаў перамогу з лікам 2:1. 31 студзеня 2013 года Віліян перайшоў у «Анжы» падчас зімовага трансфернага вакна. За іграка сярэдняй лініі махачкалінцы выклалі 35 млн еўра[4]. Аднак ужо ўлетку ў сувязі з новай палітыкай стратэгіі развіцця і фінансавання клуба бразільскі ігрок перайшоў у лонданскі «Чэлсі» за 32 млн фунтаў.
У жніўні 2020 года ў якасці свабоднага агента пакінуў «Чэлсі» і неўзабаве стаў іграком «Арсенала»[5]. У жніўні 2021 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Арсеналам» і вярнуўся ў «Карынтыянс»[6].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
10 лістапада 2011 года Віліян дэбютаваў за нацыянальную зборную Бразіліі ў таварыскім матчы супраць зборнай Габона.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
«Шахцёр»:
- Чэмпіён Украіны (4): 2008, 2010, 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Украіны (3): 2008, 2011, 2012
- Уладальнік Суперкубка Украіны (3): 2008, 2010, 2012
- Уладальнік Кубка УЕФА: 2009
«Чэлсі»:
- Чэмпіён Англіі (2): 2015, 2017
- Уладальнік Кубка Англіі: 2018
- Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2015
- Пераможца Лігі Еўропы: 2019
Зборная Бразіліі:
- Уладальнік Кубка Амерыкі: 2019
Зноскі
- ↑ Willian // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ WILLIAN borges da silva // Base de Datos del Futbol Argentino
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ Anzhi signs Willian from Shakhtar. Fox Sports.
- ↑ «Арсенал» объявил о переходе Виллиана. by.tribuna.com.
- ↑ Футбол. Хавбек Виллиан расторг контракт с "Арсеналом" и продолжит карьеру в "Коринтиансе". pressball.by.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віліян Боржыс да Сілва
- Афіцыйны сайт
- Нарадзіліся 9 жніўня
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў штаце Сан-Паўлу
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Бразіліі
- Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
- Ігракі ФК Карынтыянс
- Ігракі ФК Арсенал Лондан
- Ігракі ФК Чэлсі
- Ігракі ФК Анжы
- Ігракі ФК Шахцёр Данецк
- Заслужаныя майстры спорту Украіны
- Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе