Санхурхада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Санхурхада
Санхурха і яго паплечнікі падчас суда па справе аб спробе дзяржаўнага перавароту.
Санхурха і яго паплечнікі падчас суда па справе аб спробе дзяржаўнага перавароту.
Дата 10—11 жніўня 1932
Месца Іспанія
Вынік перамога ўрада
Праціўнікі
Другая Іспанская Рэспубліка Другая Іспанская Рэспубліка Апазіцыя:
Камандуючыя
Мануэль Асанья (прэм’ер-міністр) Хасэ Санхурха (кіраўнік паўстанцаў у Андалусіі)
Эміліа Барэра (кіраўнік паўстанцаў у Мадрыдзе)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Санхурхада (ісп.: Sanjurjada) — спроба дзяржаўнага перавароту ў Іспаніі ў жніўні 1932 года. Сваю назву падзея атрымала ад імя генерала Хасэ Санхурха, лідара змоўшчыкаў[1].

Напярэдадні[правіць | правіць зыходнік]

З падзеннем манархіі і ўсталяваннем рэспублікі ў шэрагах іспанскіх манархістаў вяліся размовы пра неабходнасць ўзброенага перавароту, каб аднавіць стары рэжым у краіне[2]. Прыкметна, што першая сустрэча апазіцыянераў для абмеркавання магчымасці вяртання ранейшых парадкаў адбылася 14 красавіка 1931 года, у дзень змены ўлады[3].

Да незадаволеных далучаецца генерал Хасэ Санхурха[4]. З усталяваннем рэспублікі ён набыў папулярнасць[5]. Хоць першапачаткова вайсковец падтрымліваў новую ўладу, але з часам змяніў свае погляды. Санхурха адкрыта выказваў незадаволенасць, што каштавала яму пасады кіраўніка грамадзянскай гвардыі[4]. Вакол генерала аб’ядноўваюцца як манархісты, так і правыя рэспубліканцы, а таксама ваенныя, незадаволеныя рэформамі ў арміі і скарачэннямі вайсковых кадраў[6]. Іншым фактарам незадаволенасці стала аграрная рэформа[7].

Путч[правіць | правіць зыходнік]

8 жніўня 1932 года Санхурха сустракаецца са сваімі аднадумцамі ў Мадрыдзе. Змоўшчыкі дамовіліся выступіць супраць урада праз два дні[4].

10 жніўня генерал пачынае паўстанне ў горадзе Севілья ў Андалусіі. Яго паплечнік з ліку манархістаў Эміліа Барэра ўзначаліў мяцежнікаў у сталіцы.

У Мадрыдзе да змоўшчыкаў далучаюцца звольненыя ўрадам Мануэля Асаньі вайскоўцы. Путчысты спрабавалі ўзяць штурмам будынак ваеннага міністрэства[5], але іх атака была адбіта, а пазней улады цалкам падавілі сталічны бунт[4].

Сілы пад асабістым камандаваннем Санхурха дамагліся больш значных вынікаў у сваёй справе. Паўстанне распаўсюджаваецца на горад Херэс-дэ-ла-Франтэра. Апазіцыянеры з Севільі і Херэса рухаюцца насустрач адзін аднаму і потым злучаюцца. Аднак Санхурха не атрымалася падняць супраць уладаў шырокія народныя масы і сілавікоў у іншых рэгіёнах Іспаніі. У прыватнасці, на бок паўстанцаў адмовіліся пераходзіць байцы грамадзянскай гвардыі, хоць мяцежны генерал быў раней іх камандзірам. Значна перашкодзіла путчу забастоўка севільскіх рабочых, якія былі лаяльны да левага ўрада Асаньі[4][5].

Санхурха спрабуе бегчы ў Партугалію, але кіраўніка паўстання злавілі ва Уэльве[4].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Каля двухсот удзельнікаў путчу паўсталі перад судом. Большасць з іх былі прысуджаны да турэмнага зняволення, а частка накіравалася ў ссылку[4]. Некаторыя вызвалены за адсутнасцю складу злачынства[8]. Іх канфіскаваная маёмасць пераразмяркоўвалася ў рамках аграрнай рэформы, супраць якой тыя выступалі[7]. Сярод змоўшчыкаў толькі Санхурха быў прысуджаны да смяротнага пакарання, але ў 1933 годзе, калі пасаду старшыні ўрада (прэзідэнта) заняў Алехандра Лерус, яго прысуд быў заменены пажыццёвым зняволеннем, а затым ссылкай у Партугалію[4].

У ліпені 1936 года, калі паўстанцы-нацыяналісты пачнуць новы путч супраць рэспубліканскага ўрада, Санхурха прапануюць стаць правадыром апазіцыі. Той вылецеў на самалёце з Партугаліі, але загінуў у авіякатастрофе.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Maura 2007, pp. 457 y ss.
  2. Viñas 2019, p. 22.
  3. Viñas 2019, p. 23.
  4. а б в г д е ё ж Fernández López, pp.104-105.
  5. а б в Carr, p.592
  6. Amando de Miguel, Sociología del Franquismo, Barcelone, Euros, 1975, 5e éd. (1re éd. 1975), 368 p. (ISBN 84-7364-019-5), p. 206.
  7. а б Jean-Pierre Almaric, Huit ans de République en Espagne: Entre réforme, guerre et révolution (1931-1939), Presses universitaires du Midi, 27 février 2020 (ISBN 978-2-8107-0938-0), p. 84
  8. Fernández López, p 218

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Javier Fernández López (es), Militares contra el Estado : España siglos XIX y XX, Madrid, Taurus, 2003, 1re éd., 303 p. (ISBN 84-306-0495-2)
  • Raymond Carr, España 1808-1975, Barcelone, Ariel, mars 2003, 1re éd., 826 p. (ISBN 84-344-6615-5)
  • Maura, Miguel; Joaquín Romero Maura (2007). «capítulo II: La Sanjurjada». Así Cayó Alfonso XIII. Madrid: Marcial Pons Historia. ISBN 978-84-96467-44-6.
  • Viñas, Ángel (2019). ¿Quién quiso la guerra civil? Historia de una conspiración. Barcelona: Crítica. ISBN 978-84-9199-090-1.