Сарбоза
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6b/Sorbose.png/220px-Sorbose.png)
Сарбоза (ад лац.: Sorbum — рабіна) — монацукрыд з групы кетагексоз.
Уласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Крышталі салодкага смаку, добра растваральныя ў вадзе. Існуе ў выглядзе аптычна-актыўных D- і L- форм (тэмпература плаўлення 159—161 °C).
Знаходжанне ў прыродзе
[правіць | правіць зыходнік]У прыродзе (напрыклад, у зброджаным бактэрыямі соку рабіны) сустракаецца L-форма. У пладах сямейства ружакветныя распаўсюджаны адпаведны сарбозе шасціатамны спірт — сарбіт (у ягадах рабіны — да 7 %).