Перайсці да зместу

Свята-Пакроўская царква (Гарадзечна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
52°25′27,52″ пн. ш. 24°18′39″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Гарадзечна
Канфесія праваслаўе
Епархія Брэсцкая
Тып будынка царква
Дата заснавання 1825
Настаяцель Іерэй Георгій Хадыніцкі[1]
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000607шыфр 113Г000607
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква́ Пакрова Прасвятой Багародзіцыправаслаўная царква ў Гарадзечне Пружанскага раёна, збудаваная ў памяць бітвы паміж расійскімі і напалеонаўскімі войскамі ў 1812 годзе. Помнік архітэктуры з элементамі класіцызму.

Валенцій Ваньковіч. Партрэт Войцеха Пуслоўскага

На сустрэчах і ў ліставанні з гродзенскім губернатарам генерал Аляксандр Тармасаў неаднаразова выказваў думкі пра неабходнасць ушанавання памяці Гарадзечанскай бітвы. Фундатарам пабудовы стаў уласнік Гарадзечны і Плянты Войцех Пуслоўскі, былы маршалак Слонімскага павета, а будаўніком — памешчык Шэмет. Збудаваная ўніяцкай[2] царква была адчынена на свята Пакрова 1825 года і атрымала назву Свята-Пакроўскай[3]. Пазней царква пераўтваралася то ў каталіцкую, то ў праваслаўную, то назад ва ўніяцкую. Пасля скасавання уніі ў 1839 годзе ў царкве быў усталяваны іканастас[4], а па здушэнні паўстання 1863 года яна была канчаткова перададзеная праваслаўным[5].

6 лютага 1963 года Савет па справах Рускай праваслаўнай царквы пры Савеце міністраў СССР прыняў рашэнне аб ліквідацыі прыхода ў вёсцы Гарадзечна. У будынку царквы пэўны час размяшчалася калгаснае зернясховішча і школьная спартыўная зала. Паступова ў царкве праржавеў дах, уваходная арка і каменная агароджа былі разабраны, сам будынак храма знаходзіўся ў поўным запусценні[4].

У 1990 годзе царква была вернута праваслаўным. Да гэтай пары яна практычна была пазбаўлена даху, а з чатырох каменных слупоў, якія падпіралі скляпенні, застаўся толькі адзін. Дзякуючы намаганням ураджэнца гэтых мясцін Леаніда Несцерчука і пры падтрымцы грамадскасці і мясцовых уладаў пачалася рэстаўрацыя храма. Дзякуючы таму, што захаваліся гістарычныя дакументы, ён быў адноўлены ў першапачатковым выглядзе. Праект аднаўлення выканаў архітэктар з Брэста Рыгор Будзька, рэстаўрацыйныя працы здзейсніла брыгада з Валыні[4].

12 кастрычніка 1991 года на свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы царкву асвяціў епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Канстанцін[6].

Царква Покрыву Прасвятой Багародзіцы (Гарадзечна)

Будынак прамавугольны ў плане, над уваходам вежа-званіца. Асноўны трохнефавы аб'ём накрыты двухсхільным дахам, у цэнтры якога размешчаны васьмігранны светлавы барабан. На галоўным фасадзе накладны порцік. Вокны акаймаваны простымі ліштвамі.

Асаблівую велічнасць храму надавалі 12 калон (дзве пры ўваходзе і 10 унутры), якія сімвалізавалі «12-ы год»[3].

Першапачаткова царква мела выгляд велізарнага свірна; не было ні купала, ні званіцы[4].

Зноскі

  1. Пружанское благочиние (руск.). Официальный сайт Брестской епархии. (10 жніўня 2012).(недаступная спасылка)
  2. Helga.. Городечненская битва 1812 года (руск.)(недаступная спасылка). Достопримечательности. Портал города Пружаны (10 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 30 снежня 2012.
  3. а б Ірына Сядова.. Вуліцы майго дзяцінства. Культура. Раённыя будні (10 жніўня 2012).
  4. а б в г Свято-Покровской церкви д.Городечно нужна ваша помощь (руск.). Раённыя будні (29 лютага 2012).
  5. Аляксей Ганчук. Ці ажыве стары гасцінец?.. // Народная трыбуна. — 13 красавіка 2010. Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2016.
  6. Юрий Рубашевский.. Вечно будет помнить Городечно (руск.). Гісторыя. Вечерний Брест (15 жніўня 2012).(недаступная спасылка)