Святаслаў Іванавіч
Святаслаў Іванавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іван Аляксандравіч | ||||||
Пераемнік | Юрый Святаславіч | ||||||
|
|||||||
Смерць | 1386 | ||||||
Род | Рурыкавічы | ||||||
Бацька | Іван Аляксандравіч[d] | ||||||
Дзеці | Агрыпіна Святаслаўна[d][1], Глеб Святаславіч, Юрый Святаславіч, мерк. Юліянія[d], Ганна[2], Уладзімір Святаславіч[d] і Васіль Святаславіч[d] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Святаслаў Іванавіч (? — 29 красавіка 1386) — князь смаленскі (1358—1386).
Сын смаленскага князя Івана Аляксандравіча.
Праводзіў палітыку захавання незалежнасці Смаленскае княства, вымушаны быў лавіраваць паміж Масквой і Вільняй. Спрабаваў вярнуць захопленыя вялікім князем Альгердам паволжскія землі (паход 1358 года на Белую), у выніку страціў Мсціслаў з Пасожжам (1359) і прымушаны падпарадкаваць сваю дзейнасць інтарэсам Вялікага Княства Літоўскага. Войска Святаслава ў 1368 і 1370 гадах брала ўдзел у паходах Альгерда на Маскву. За парушэнне дагавора з Масквой у 1368 года смаленскі князь адлучаны кіеўскім мітрапалітам Алексіем ад царквы, што пацвердзіў у 1370 годзе канстанцінопальскі патрыярх Дыянісій I. У 1375 годзе Святаслаў заключыў саюзны дагавор з Масквой і браў удзел у паходзе супраць Вялікага княства Цвярскога. Вынікам гэтага было спусташэнне Альгердам у 1376 годзе смаленскіх зямель.
У пачатку 1380-х гадоў Святаслаў каардынаваў сваю знешнюю палітыку з полацкім князем Андрэем Альгердавічам. У 1386 годзе разам з ім пачаў барацьбу супраць Вільні і спрабаваў вярнуць захопленыя паўночна-заходнія воласці Смаленскага княства. Пасля няўдалай аблогі Віцебска і Оршы спрабаваў узяць Мсціслаў. Пад сценамі Мсціслава 29 красавіка 1386 года адбылася бітва з падыйшоўшым вялікалітоўскі войскам, у якой Святаслаў загінуў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 95.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 160.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мяцельскі А. А. Святаслаў Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).