Слаўгарадскі парк
Слаўгарадскі парк | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | Пейзажны |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Вобласць | Магілёўская вобласць |
Раён | Слаўгарадскі раён |
Сла́ўгарадскі парк — помнік садова-паркавага мастацтва ў горадзе Слаўгарад Магілёўскай вобласці Беларусі. Заснаваны ў канцы XVIII стагоддзя ў сутоку рэк Сож і Проня.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Парк пейзажнага тыпу. Абмяжоўваўся лясным масівам; прарэзаны 3 ярамі, паўднёвы быў мяжой пладовага саду, што прымыкаў да парку. Асноўныя паркавыя кампазіцыі размяшчаліся абапал сярэдняга вялікага яра, на дне якога плацінамі была створана сістэма вадаёмаў са штучнымі каскадамі. Па берагах і плацінах былі дарожкі, раслі групы дрэў і кустоў.
Кампазіцыю парку складалі газон, кветнікі, грот, скульптура, тэхнічныя збудаванні. У паўночнай частцы было гарадзішча, пазней замак, на месцы якога пастаўлены палац (не захаваўся). У парку пераважаюць мясцовыя лісцевыя пароды дрэў, з экзотаў растуць ясень пенсільванскі (форма аўкубалістая), ясень звычайны (форма драбналістая).
Слаўгарадскі парк моцна пашкоджаны.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Анціпаў В. Р. Слаўгарадскі парк // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 509. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).