Станіслаў Лем
Станіслаў Лем | |
---|---|
Stanisław Lem | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | польск.: Stanisław Herman Lem |
Дата нараджэння | 12 верасня 1921[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 сакавіка 2006[4][5][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Samuel Lem[d] |
Жонка | Barbara Lem[d] |
Дзеці | Tomasz Lem[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік |
Гады творчасці | 1946 — 2006 |
Жанр | навуковая фантастыка, футуралогія |
Мова твораў | польская |
Дэбют | Чалавек з Марса |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
(англ.) (польск.) (руск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Стані́слаў Херман Лем (польск.: Stanisław Herman Lem; 12 верасня 1921, Львоў — 27 сакавіка 2006, Кракаў) — польскі пісьменнік, сатырык, філосаф, фантаст і футуролаг з пакалення калумбаў. Член Польскай АН у Кракаве (1994).
Лічыцца польскім пісьменнікам, творы якога перакладаюць найчасцей, а ў пэўныя часы быў найбольш чытаным неанглійскамоўным пісьменнікам навуковай фантастыкі. Значная частка яго пісьменніцкай працы займае філасофія і футуралогія, прысвечана разважаннем на тэматыку тэхналогій, прыроды інтэлігенцыі, цяжкасцям у пераказе інфармацыі і ўзаемным паразуменні разумных істот, абмежаванасці чалавека і месцу чалавека ў Сусвеце.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Львоўскім медыцынскім інстытуце (1939—1941), скончыў Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве (1948).
Пахаваны ў Кракаве.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкуецца з 1946. У шматлікіх творах у жанры навукова-філасофскай фантастыкі (раманы «Астранаўты», 1951; «Дзённік, знойдзены ў ваннай», «Салярыс», абодва 1961; «Голас Неба», 1968; «Насмарк», 1976; «Мір на зямлі», «Фіяска», абодва 1987, і інш.) разглядае ролю вынаходніцтваў у лёсе чалавецтва, узнімае праблемы маральнай адказнасці чалавека за вынікі сваіх дзеянняў. Аўтар дэтэктыўнага («Следства», 1959) і аўтабіяграфічнага («Высокі замак», 1966) раманаў, зборнікаў навукова-фантастычных апавяданняў «Сезам» (1954), «Зорныя дзённікі» (1957), «Уварванне з Альдэбарана» (1959), «Кніга робатаў» (1961), «Казкі робатаў» (1964), «Кіберыяда», «Паляванне» (абодва 1965), «Апавяданні пра пілота Піркса» (1968), «Бяссонніца» (1971). Яго проза адметная драматызмам калізій, глыбокім псіхалагізмам, багаццем палітры камічнага. Аўтар літаратурных нарысаў.
Кнігі перакладаліся на 41 мову, агульны тыраж 27 млн асобнікаў.[7]. Уплыў Лема на сусветную навукова-фантастычную літаратуру крытыкі параўноўваюць з дзейнасцю такіх класікаў як Герберт Джордж Уэлс ці Олаф Стэплдон[8].
Светапогляд
[правіць | правіць зыходнік]Выдаў філасофска-сацыялагічныя даследаванні «Дыялогі» (1957), «Summa technologiae» (1964), філасофска-літаратуразнаўчыя працы «Філасофія выпадку» (1968), «Фантастыка і футуралогія» (т. 1—2, 1970).
Вялікая частка тых разважанняў змешчана ў навукова-фантастычных творах, што робіць больш цяжкім іх разуменне. Адначасова гэткі спосаб пераказу філасофскіх думак палягчае іх паразуменне. Таму часта ў сусветнай літаратуры Лем бываў недаацэнены як філосаф і лічыцца галоўным чынам аўтарам навуковай фантастыкі.
Прэміі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўная прэмія Польшчы (1976).
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]Прозвішча пісьменніка атрымаў астэроід, а ў Кракаве імя пісьменніка нададуць адной з вуліц[9][10][11].
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Мастацкая літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Казка пра караля Мудраса (зборнік Ратуйма космас) — пер. Валерый Буйвал
- Прыгоды Піркса — пер. Анатоль Бутэвіч (пад пс. Максім Валошка), Мінск: Мастацкая літаратура, 1992, ISBN 5-340-00755-3
- Выпрабаванне
- Патруль
- Альбатрос Архівавана 4 ліпеня 2008.
- Тэрмінус
- Умоўны рэфлекс
- Паляванне
- Здарэнне Архівавана 15 кастрычніка 2008.
- Расказ Піркса
- Дазнанне
- Салярыс — пер. Анатоль Бутэвіч (пад пс. Максім Валошка), Мінск, 1994
- Уранавыя вушы (зборнік Байкі Робатаў) — пер. Руслан Равяка // Наша Ніва 31 сакавіка 2006
- Непераможны, зборнік уключае аднайменны раман, а таксама апавяданні: Сябар, 137 секунд, Цемра і цвіль і Казку пра вылічальную машыну, якая з цмокам змагалася (пер. А. Бутэвіч, 2011)
- Зорныя дзённікі / Станіслаў Лем. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2021. — 353, [2] с.
- Свет Станіслава Лема: цытаты, афарызмы / цытаты з твораў Станіслава Лема выбраў і склаў Віктар Язневіч. — Мінск : Галіяфы, 2022. — 246, [1] с.
- Зорныя дзённікі. З успамінаў Іёна Тыхага: апавяданні ; Футуралагічны кангрэс: раман / Станіслаў Лем. — Мінск : Галіяфы, 2022. — 370, [2] с.
- паасобныя творы пераклаў М. Мірановіч
Філасофія
[правіць | правіць зыходнік]- Стварэньне сьвету. Спроба другая [Эсэ] (З польск. пер. А. Кудраўцаў) Крыніца № 11-12 (26) 1996
- Фенаменалагічная тэорыя твору (зборнік Філасофія выпадку. Літаратура ў свеце эмпірыі) — зборнік Быць (або не быць) сярэднееўрапейцам. Сучаснае польскае мысленне
- Сыльвічныя разважанні XL (часопіс Odra, № 2 (408), 1995)— зборнік Быць (або не быць) сярэднееўрапейцам. Сучаснае польскае мысленне
Зноскі
- ↑ Лем Станислав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
- ↑ Лем Станислав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ http://english.lem.pl/index.php/arround-lem/critique/articles/180-obituary-by-rob-jan
- ↑ Hosch W. L. Stanislaw Lem // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118571419 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Старонка аўтара
- ↑ The Times, 2006-03-28(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2008. Праверана 2 верасня 2009.
- ↑ Polska.pl, 2007-03-21 Архівавана 7 сакавіка 2012.
- ↑ UCHWAŁA NR VIII/122/07 Rady Miasta Krakowa z dnia 14 marca 2007 r. w sprawie nazw ulic. Par.1, pkt.1 Архівавана 19 лістапада 2009.
- ↑ Ruszyła budowa ulicy Stanisława Lema Архівавана 2 лютага 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лявонава Е. Лем // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Станіслаў Лем
- Афіцыйная старонка
- Адвярнуўшыся ад будучынi // Iнтэрвiю для часапiсу «Focus» № 25/1999, 21 чэрвеня Архівавана 21 жніўня 2008.
- Я нікуды не належу, бо я ніадкуль — гутарка Лема з Станіславам Бэрэсь
- Сямён Букчын: Лем бурчыць //Наша Ніва № 39-2001(недаступная спасылка)
- Салатавы мерседэс Станіслава Лема знайшоў пакупніка Беларуская праграма Польскага Радыё
- Творы Лема ў перакладзе на розных мовах
- Нарадзіліся 12 верасня
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Львове
- Памерлі 27 сакавіка
- Памерлі ў 2006 годзе
- Памерлі ў Кракаве
- Пахаваныя ў Кракаве
- Выпускнікі Львоўскага нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
- Члены Польскай акадэміі ведаў
- Члены Саюза польскіх пісьменнікаў
- Узнагароджаныя залатым медалём «За заслугі ў культуры Gloria Artis»
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
- Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
- Ганаровыя грамадзяне Кракава
- Ганаровыя дактары Ягелонскага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Станіслаў Лем
- Пісьменнікі Польшчы
- Польскамоўныя пісьменнікі
- Філосафы Польшчы
- Фантасты