Стараславянская кірыліца
Выгляд
Ранняя кірыліца | |
---|---|
Тып пісьма | кансанантна-вакалічнае пісьмо |
Мовы | стараславянская, царкоўнаславянская, раннія славянскія мовы |
Гісторыя | |
Месца ўзнікнення | Балгарыя |
Стваральнік | паслядоўнікі Кірыла і Мяфодзія |
Дата стварэння | рубеж IX і X стагоддзяў |
Перыяд | IX стагоддзе — канец XVI стагоддзя |
Паходжанне | |
Уласцівасці | |
Напрамак пісьма | Злева направа |
Знакаў | 44–46 |
ISO 15924 | Cyrs |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стараславянская кірыліца — першая кірылічная азбука з 46 літар, якая склалася на мяжы IX і X стагоддзяў для запісу стараславянскай і пасля царкоўнаславянскай моў. Таксама — буквар гэтай азбукі.
Кірыліца ўзыходзіць да грэчаскага ўстаўнога пісьма з даданнем літар для перадачы гукаў, якія адсутнічалі ў грэчаскай мове. З моманту свайго стварэння ў Першым балгарскім царстве кірыліца была адаптавана да моўных змен і ў выніку шматлікіх рэформаў у кожнай мове набыла свае адрозненні. Розныя версіі кірыліцы выкарыстоўваюцца ў Усходняй Еўропе, а таксама Цэнтральнай і Паўночнай Азіі. Як афіцыйнае пісьмо ўпершыню была прынята ў Першым Балгарскім царстве.