Перайсці да зместу

Сусак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сусак

Сусак парасоністы (Butomus umbellatus).
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Butomus L. (1753)

Тыпавы від
Butomus umbellatus (Сусак парасоністы)[1]
Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  38885
NCBI  50235
GRIN  g:1823
IPNI  1076-1

Суса́к[2] (Butomus) — род кветкавых раслін сямейства сусаковых. Уключае 2 віды.

Сусак парасоністы (Butomus umbellatus). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовыя травяністыя расліны з паўзучым, мясістым карэнішчам. Вышыня да 150 см. Лісце доўгае, лінейнае, у прыкаранёвай разетцы.

Плод — шматлістоўка.

Сусак парасоністы (Butomus umbellatus) пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі і як заносны ў Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў прыбярэжнай зоне стаячых і з вольнай плынню вадаёмаў, забалочаных месцах.

Хімічны склад

[правіць | правіць зыходнік]

Карэнішчы маюць каля 60 % крухмалу, бялкі, цукар.

Гаспадарчае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Са сцёблаў і лісця вырабляюць маты і кошыкі. Харчовыя, кармавыя (для андатры, бабра, вадаплаўных птушак), тэхнічныя, дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Butomus L. (англ.) (Праверана 26 жніўня 2012)
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 27. — 160 с. — 2 350 экз.
  • Сусак: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 29 чэрвеня 2023)
  • Butomus (Сусак) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.) (Праверана 29 чэрвеня 2023)