Сухапутныя войскі Саудаўскай Аравіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сухапутныя войскі Саудаўскай Аравіі
араб. الجيش السعودي‎‎
Эмблема СВ КСА.
Гады існавання 1745наш час
Краіна  Саудаўская Аравія
Падпарадкаванне Міністэрства абароны Саудаўскай Аравіі
Уваходзіць у Узброеныя сілы Саудаўскай Аравіі
Тып сухапутныя войскі
Складаецца з
Колькасць 75 000 чалавек (станам на 2021 год[1])
Войны #Удзел ва ўзброеных канфліктах
Удзел у
Знакі адрознення
Сайт rslf.gov.sa (ар.)(англ.)

Сухапутныя войскі Саудаўскай Аравіі (араб. القُوَّاتُ البَرِّيَّةُ المَلَكِيَّة السُّـعُودِيَّة‎‎) — найбуйнейшы па колькасці і найстарэйшы від Узброеных сіл Саудаўскай Аравіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сучасная саудаўская армія лічыць датай свайго стварэння 1745 год[2]. У другой палове XX стагоддзя сухапутныя войскі падвергліся рэфармаванню. Штуршкамі, якія прывялі да гэтага, сталі араба-ізраільскі канфлікт 1947—49, Ісламская рэвалюцыя ў Іране і вайна ў Персідскім заліве. У 2000 годзе ўрад Саудаўскай Аравіі выдзеліў некалькі мільярдаў долараў на павелічэнне асабістага складу і мадэрнізацыю сухапутных войскаў.

Удзел ва ўзброеных канфліктах[правіць | правіць зыходнік]

Спіс войнаў і канфліктаў, дзе былі задзейнічаны сухапутныя войскі Саудаўскай Аравіі:

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Сухапутныя войскі ўключаюць у свой склад 4 бранятанкавыя, 5 механізаваныя, 4 пяхотныя брыгады. 12-я бранятанкавая і 6-я механізаваная брыгады размяшчаюцца ў ваенным гарадку каля Табука. 4-я бранятанкавая і 11-я механізаваная брыгады размешчаны ў раёне Хаміс Мушайта. 20-я і 8-я механізаваныя брыгады разгорнуты каля Дхафра аль-Баціна. 10-я механізаваная брыгада разгорнута ў Шаравра, якая знаходзіцца недалёка ад мяжы з Еменам і прыкладна ў 150 кіламетрах ад Замака[3].

Нягледзячы на тое, што ў 1970-х і 1980-х гадах сфармаваны некалькі новых падраздзяленняў і павялічана агульная мабільнасць войскаў, колькасць персаналу арміі павялічылася нязначна. Арміі не хапае каля 30% асабістага складу. Гэтая праблема пагаршаецца змякчэлай ваеннай палітыкай[3].

Бранятанкавыя войскі[правіць | правіць зыходнік]

  • 4-я бранятанкавая брыгада
  • 6-я бранятанкавая брыгада
  • 7-я бранятанкавая брыгада
  • 8-я бранятанкавая брыгада
  • 10-я бранятанкавая брыгада
  • 12-я бранятанкавая брыгада

Саудаўскія бранятанкавыя войскі дзеляцца на брыгады. У кожнай бранятанкавай брыгадзе маецца танкавая разведвальная рота, тры танкавыя батальёны па 35 танкаў (у сярэднім), адзін механізаваны пяхотны батальён і адзін артылерыйскі батальён з 18 самаходнымі гарматамі. Пры батальёнах знаходзяцца свае інжынерныя, лагістычныя і медыцынскія роты[4].

Механізаваныя войскі[правіць | правіць зыходнік]

  • 11-я механізаваная брыгада
  • 12-я механізаваная брыгада
  • 13-я механізаваная брыгада
  • 14-я механізаваная брыгада
  • 20-я механізаваная брыгада

Механізаваныя брыгады ўключаюць у свой склад разведвальныя і медыцынскія роты, па адным танкавым батальёне з 40 танкамі, тры механізаваных пяхотных батальёна і артылерыйскі батальён. Кожная брыгада мае як мінімум 24 супрацьтанкавыя кіраваныя ракеты, а таксама некалькі мінамётаў[4].

Пяхота[правіць | правіць зыходнік]

  • 16-я матарызаваная пяхотная брыгада
  • 17-я матарызаваная пяхотная брыгада
  • 18-я матарызаваная пяхотная брыгада
  • 19-я матарызаваная пяхотная брыгада

Кожная пяхотная брыгада складаецца з трох матарызаваных, артылерыйскага і дапаможнага батальёнаў. Пяхотныя брыгады сухапутных войскаў не варта блытаць з брыгадамі Нацыянальнай гвардыі Саудаўскай Аравіі[4].

Паветрана-дэсантныя падраздзяленні і спецыяльныя сілавыя структуры[правіць | правіць зыходнік]

  • 1-я паветрана-дэсантная брыгада
    • 4-ы паветрана-дэсантны батальён
    • 5-ы паветрана-дэсантны батальён
    • 64-я брыгада спецыяльнага прызначэння

Паветрана-дэсантная брыгада месціцца паблізу горада Табука. Брыгада ПДВ уключае 5 батальёнаў. Спецпрызн Саудаўскай Аравіі ўяўляе самастойнае баявое падраздзяленне[4].

Артылерыя[правіць | правіць зыходнік]

  • 14-ы артылерыйскі батальён
  • 15-ы артылерыйскі батальён
  • Батальён 18-га ракетнага дывізіёна

Узбраенне і ваенная тэхніка[правіць | правіць зыходнік]

Станам на 2010-я гады Сухапутныя войскі Саудаўскай Аравіі размяшчалі:

Танкі
Назва Краіна Мадыфікацыі Колькасць
M1 Abrams Сцяг ЗША ЗША M1A2S і М1А2 422[5]
M60 Patton Сцяг ЗША ЗША M60A3 390[6]
AMX-30 Сцяг Францыі Францыя AMX-30SA 250
Баявыя машыны пяхоты
Назва Краіна Мадыфікацыі Колькасць
M2 Bradley Сцяг ЗША ЗША M2A2 400[7]
AMX-10P Сцяг Францыі Францыя 293[6]
Бронетранспарцёры
Назва Краіна Мадыфікацыі Колькасць
Al-Masmak Сцяг Саудаўскай Аравіі Саудаўская Аравія 5 331[8]
M113 Сцяг ЗША ЗША розныя мадыфікацыі 3 112[7]
Panhard M3 Сцяг Францыі Францыя
Сцяг Саудаўскай Аравіі Саудаўская Аравія
различные модификации 150[9]
Бронеаўтамабілі
Назва Краіна Мадыфікацыі Колькасць
HMMWV Сцяг ЗША ЗША розныя мадыфікацыі 1500
Oshkosh M-ATV Сцяг ЗША ЗША розныя мадыфікацыі 1679[10]
URO VAMTAC Сцяг Іспаніі Іспанія 30[11]
Дзідгоры Медэвак Сцяг Грузіі Грузія медыцынская варыяцыя бронемашыны Дзідгоры-1 более 100
Артылерыя
Назва Краіна Класіфікацыя Колькасць
M270 MLRS Сцяг ЗША ЗША РСЗА 50
Astros II Сцяг Бразіліі Бразілія РСЗА 72
PLZ-45 Сцяг Кітая Кітай САУ 54[12]
М109 Сцяг ЗША ЗША САУ 600[13]
AMX-30 AuF.1 Сцяг Францыі Францыя САУ 51
M198 Сцяг ЗША ЗША буксаваная гаўбіца 144
FH70 Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія буксаваная гаўбіца 40
М114 Сцяг ЗША ЗША гаўбіца 534
М102 Сцяг ЗША ЗША буксаваная гаўбіца 300[7]
М101 Сцяг ЗША ЗША гаўбіца 800

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. IISS (2021). The Military Balance 2021. Routledge. p. 363. ISBN 978-1-032-01227-8.
  2. Wynbrandt, James (англ.)рус.. A Brief History of Saudi Arabia (неопр.). — 1st. — 2004. — С. 353.
  3. а б Pike, John. Royal Saudi Land Forces. www.globalsecurity.org.
  4. а б в г Accéder Google Francais.
  5. The 2006 Saudi Shopping Spree: $2.9B to Upgrade M1 Abrams Tank Fleet. DefenseIndustryDaily.com (4 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2006. Праверана 28 ліпеня 2011.
  6. а б Royal Saudi Land Forces Equipment. Global Security. Праверана 9 красавіка 2015.
  7. а б в Military Balance 2005- page 135
  8. Al-Masmak Masmak Nyoka Mk2 MRAP Mine Resistant Armored Personnel Carrier technical data sheet - Army Recognition - Army Recognition(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2013. Праверана 25 снежня 2014.
  9. Military Balance 2018, старонка 359.
  10. Lostarmour. lostarmour.info. Праверана 13 красавіка 2019.(недаступная спасылка)
  11. Administrator. 30 VAMTAC's to Saudi Arabia. Праверана 25 снежня 2014.
  12. Artillery: Chinese Guns Conquer Arabia. www.strategypage.com.
  13. Trade Registers (англ.)(недаступная спасылка). armstrade.sipri.org. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2010. Праверана 2 жніўня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]