Сцяг Камеруна
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4f/Flag_of_Cameroon.svg/220px-Flag_of_Cameroon.svg.png)
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Камерун - прыняты 20 мая 1975 года.
Апісанне і сімвалы[правіць | правіць зыходнік]
Сцяг ўяўляе сабой камбінацыю панафрыканскіх колераў (зялёнага, жоўтага, чырвонага), размешчаных вертыкальна, як на сцягу Францыі, былой метраполіі.
Колеры маюць наступнае значэнне:
- Зялёны колер сімвалізуе лясы ў паўднёвай частцы Камеруна;
- Чырвоны колер увасабляе адзінства поўначы і поўдня краіны, яе дзяржаўны суверэнітэт;
- Жоўты колер сімвалізуе сонца, а таксама саваны ў паўночнай частцы краіны.
- Залатая зорка увасабляе адзінства дзяржавы.