Сцяпан Паўлавіч Мельнік
Сцяпан Паўлавіч Мельнік | |
---|---|
руск.: Степан Павлович Мельник | |
Дата нараджэння | 13 жніўня 1883 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 чэрвеня 1938 (54 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Расійская імперыя, СССР |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | батаніка, лесаводства і феналогія[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Навуковае званне | прафесар, член-карэспандэнт АН БССР |
Альма-матар |
Сцяпан Паўлавіч Ме́льнік[1] (руск.: Степан Павлович Мельник; 13 жніўня 1883 — 28 чэрвеня 1938) — вучоны, батанік і лесавод, доктар біялагічных навук (1935), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1936), прафесар (1923).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сяле Засулле Лохвіцкага павета Палтаўскай губерні (сучасны Лохвыцкі раён Палтаўскай вобласці Украіны). У 1911 годзе скончыў Пецярбургскі лясны інстытут (сучасны Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны лесатэхнічны ўніверсітэт). З 1914 па 1919 год выкладаў у Харкаўскім інстытуце сельскай і лясной гаспадаркі. З 1923 года ў Горацкім сельскагаспадарчым інстытуце на пасадзе прафесара кафедры агульнага лесаводства. У 1926—1930 гадах займаў пасаду дырэктара Цэнтральнай лясной доследнай станцыі БССР. У 1933—1938 гадах — дырэктар Цэнтральнага батанічнага сада Акадэміі навук БССР[2].
28 лютага 1938 года быў арыштаваны органамі НКУС БССР і ў гэтым жа годзе расстраляны[3]. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па лесаводстве, дэндралогіі, феналогіі. Распрацаваў праграмы і інструкцыі па лесафеналагічных назіраннях, правёў тыпалагічнае вывучэнне лясоў БССР. Таксама займаўся даследаваннем паркаў і іншых дэндралагічных аб’ектаў.
Аўтар 70 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій[3]. Сярод іх:
- Таблицы для определения главнейших деревьев и кустарников. — Горы-Горки, 1925.,
- Лесофенологические наблюдения. — Горы-Горки, 1928.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ а б Цыганов, А. Р. Гордость и слава Белорусской государственной сельскохо-зяйственной академии. Профессора и выпускники — академики и члены-корреспонденты / А. Р. Цыганов, П. А. Саскевич, В. М. Лившиц. — Горки: БГСХА, 2017. — С. 24. — 163с. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мельнік Сцяпан Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 277. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Мельнік Сцяпан Паўлавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 476. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сцяпан Паўлавіч Мельнік у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- История кафедры лесоводства. К 85-летию Белорусского государственного технологического университета. (руск.)
- МЕЛЬНИК Степан Павлович (13.08.1883 — 28.06.1938) (руск.) // Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі
- Степан Павлович Мельник (руск.) // Сайт БДУ
- Цыганов, А. Р. Гордость и слава Белорусской государственной сельскохо-зяйственной академии. Профессора и выпускники — академики и члены-корреспонденты / А. Р. Цыганов, П. А. Саскевич, В. М. Лившиц. — Горки: БГСХА, 2017. — С. 24. — 163с. (руск.) — ISBN 978-985-467-707-1.
- Нарадзіліся 13 жніўня
- Нарадзіліся ў 1883 годзе
- Нарадзіліся ў Лохвіцкім павеце
- Памерлі 28 чэрвеня
- Памерлі ў 1938 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі Харкаўскага нацыянальнага аграрнага ўніверсітэта імя В. В. Дакучаева
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Выкладчыкі БДУ
- Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры
- Дактары біялагічных навук
- Члены-карэспандэнты АН БССР
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага лесатэхнічнага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Лохвыцкім раёне
- Батанікі СССР
- Батанікі Беларусі
- Лесаводы СССР
- Лесаводы Беларусі
- Дэндролагі СССР
- Феналогія
- Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Расстраляныя ў СССР
- Рэабілітаваныя ў СССР