Сямён Кузьміч Асадчы
Сямён Кузьміч Асадчы | |
---|---|
Дата нараджэння | 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 лістапада 1936 |
Месца смерці |
|
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | аўтабранятанкавыя войскі |
Гады службы | 1926—1936 |
Званне | лейтэнант |
Камандаваў | узвод |
Бітвы/войны | Грамадзянская вайна ў Іспаніі |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сямён Кузьміч Асадчы (1904 — 13 лістапада 1936) — удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі 1936—1939 гадоў, камандзір танкавага ўзвода іспанскіх рэспубліканскіх войскаў, лейтэнант, Герой Савецкага Саюза.
29 кастрычніка 1936 года ўдзельнічаў у танкавым сутыкненні з удзелам савецкіх танкістаў і ў гэтым жа баі сутыкнуў сваім Т-26 у лагчыну італьянскую танкетку «Ансальда», здзейсніўшы першы ў свеце танкавы таран[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сямён Асадчы нарадзіўся ў 1904-м у сяле Калфа Бесарабскай губерні ў сям’і рабочага. Украінец.
Пражываў у вёсцы Слав’янасэрбка (цяпер Вэлыкамыхайліўскі раён Адэскай вобласці Украіны). Пасля заканчэння пачатковай школы і чыгуначнага вучылішча працаваў слесарам дэпо станцыі Раздзільна[1].
У 1926 годзе Сямёна Асадчага прызвалі ў РСЧА, падчас службы ён скончыў бранятанкавую школу. У 1928-м уступіў у ВКП(б).
У 1936 годзе ўдзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Іспаніі. 29 кастрычніка ўдзельнічаў у танкавай баі ў складзе роты Поля Армана каля населеных пунктаў Сесенья і Эсківіяс (30 км на поўдзень ад Мадрыда). У гэтым баі лейтэнант Асадчы, сутыкнуўшы сваім Т-26 у лагчыну італьянскую танкетку «Ансальда», здзейсніў першы ў свеце танкавы таран. У баі быў паранены, але застаўся ў страі[1].
3 лістапада экіпаж лейтэнанта Асадчага знішчыў у баі дзве артылерыйскія батарэі і шэсць кулямётных кропак, яго ўзводам было знішчана больш за 200 чалавек пяхоты. У гэтым баі прамым трапленнем снарада Сямёну Асадчаму адарвала абедзве нагі, 13 лістапада ён памёр у мадрыдскім шпіталі ад гангрэны[1].
Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага камітэта СССР ад 31 снежня 1936 года «за ўзорнае выкананне спецыяльных заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і выяўлены ў гэтай справе гераізм» лейтэнанту было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Узнагарода
[правіць | правіць зыходнік]Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У гонар Героя названа вуліца і школа ў вёсцы Слав’янасэрбка.
- У кастрычніку 2017 года мемарыяльная дошка С. К. Асадчага ўстаноўлена на сцяне гарнізоннага дома афіцэраў аператыўнай групы расійскіх войскаў у ПМР[2].
Зноскі
- ↑ а б в г Осадчий Семён Кузьмич . // Герои страны. Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2012. Праверана 13 верасня 2009.
- ↑ Российские военнослужащие в Приднестровье открыли памятную доску в честь Героя Советского Союза Семёна Осадчего . // Министерство обороны Российской Федерации. Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2017. Праверана 30 кастрычніка 2017.