Сямёненкі
Сямёненкі | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1,38 км |
Шырыня | 0,32 км |
Плошча | 0,25 км² |
Аб’ём | 0,00039 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | каля 4 км |
Найбольшая глыбіня | 2,2 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,6 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,105 ‰ |
Празрыстасць | 0,7 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 7,2 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Сямёненкі — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Дрыса, за 17 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 1,5 км на захад ад вёскі Трыполле.
Плошча паверхні 0,25 км², даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 320 метраў, найбольшая глыбіня 2,2 м, даўжыня берагавой лініі каля 4 км. Найбольшая глыбіня возера 2,2 м, сярэдняя 1,6 м. Аб’ём вады 0,39 млн м³, колернасць да 260 °. Плошча вадазбору 7,2 км².
Катлавіна лагчыннага тыпу, вяцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны на поўдні і поўначы вышынёй да 1 м, спадзістыя, на захадзе і ўсходзе 6—8 метраў, стромкія, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком. У паўночнай паўднёвай частках возера берагавая лінія ўтварае вузкія залівы. Дно возера плоскае, выслана сапрапелем, месцамі каля берагоў пясчанае.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае.
Зарастае ўздоўж берагоў надводнай расліннасцю на шырыню да 15 м. Расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 1,5 м. У возера ўпадаюць два ручаі, выцякае ручай у возера Межна.
У возеры водзяцца шчупак, лінь, карась, акунь, лешч, плотка і іншыя віды рыб.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сямёненкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 347. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Рачэўскі А. М. Сямёненкі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 64. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Сямёненкі // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 361—362. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 12. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Ліст карты N-35-11. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)