Перайсці да зместу

Сяргей Іосіфавіч Навумчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Навумчык
Намеснік Старшыні Рады БНР
з 1997
Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі ХII склікання
1990 — 1996
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка

Нараджэнне 15 снежня 1961(1961-12-15) (62 гады)
Нацыянальнасць беларус
Партыя
Адукацыя
Прафесія журналіст
Дзейнасць журналістыка[1], публіцыстыка[1] і палітыка[1]
Узнагароды

Сяргей Навумчык (нарадзіўся 15 снежня 1961) — беларускі журналіст і палітык.

Нарадзіўся ў Паставах. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, служыў у войску. Удзельнічаў у самвыдатаўскім друку.

Узначальваў ініцыятыўную групу супраць будаўніцтва АЭС у Віцебскай вобласці (1988).

У 19901996 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі, каардынатар парламенцкай Апазіцыі БНФ, член Канстытуцыйнай Камісіі і парламенцкай Камісіі ў пытаннях СМІ і правоў чалавека, Часовай Камісіі ВС па ацэнцы дзейнасці службовых і іншых адказных асоб у сувязі з ліквідацыяй наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Узначальваў інфармацыйнае агенцтва «Павет».

Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцці Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі (1990) і абвяшчэнні незалежнасці Беларусі на нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета 25 жніўня 1991 г.

Сааўтар Канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку (восень 1990), аўтар Канцэпцыі інфармацыйнай палітыкі Рэспублікі Беларусь (верасень 1991), сааўтар праекту Пастановы ВС Вб дэманапалізацыі СМІ (кастрычнік 1992), іншых законапраектаў.

11 красавіка 1995 года разам з іншымі дэпутатамі ад Апазіцыі БНФ абвясціў у Авальнай залі Дому ўраду галадоўку пратэсту супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэферэндуму пра дзяржаўную мову і сімволіку. У ноч на 12 красавіка 1995 дэпутаты былі выкінутыя з залі паседжанняў і збітыя спецпадраздзяленнем КДБ і спецназам.

13-14 красавіка 1995 года прадстаўляў у Канстытуцыйным Судзе пазіцыю групы дэпутатаў ВС у справе манапалізацыі Лукашэнкам СМІ.

У 1996 годзе вымушаны пакінуць Беларусь. Паводле некаторых крыніц, камандуючы памежнымі войскамі Рэспублікі Беларусь выдаў распараджэнне памежнікам затрымаць яго ў выпадку ўезду на тэрыторыю Беларусі[2]. У жніўні 1996 года атрымаў палітычны прытулак у ЗША.

Намеснік старшыні Рады БНР (ад 1997). На «Радыё Свабода» ад 1990 года.

Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра (2006) за кнігу «Сем гадоў Адраджэння, альбо фрагменты найноўшай беларускай гісторыі (1988—1995)».

Даследчыцкая дзейнасць, публіцыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар шэрагу кніг, прысвечаных найноўшай гісторыі Беларусі, падзеям, удзельнікам якіх давялося быць яму ў якасці дэпутата апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га склікання. «Дзевяноста першы» (2013) — кніга пра тое, як дзякуючы спрыяльным абставінам і насуперак абставінам неспрыяльным у 1991 годзе Беларусь стала незалежнай. У кнізе «Дзевяноста чацьверты» (2015) аўтар апісвае першыя прэзідэнцкія выбары ці «як карнавал дэмакратыі ў 1994 ператварыўся ў хаўтуры». «Дзевяноста пяты» (2015) — трэцяя кніга цыклу, у ёй увага чытача канцэнтруецца на галоўнай (паводле аўтара) падзеі — рэфэрэндуме 1995 года. Сяргей Навумчык разглядае «Дзевяноста другі» (2017), калі быў забаронены рэфэрэндум аб датэрміновых выбарах у Вярхоўны Савет, як год пачатку драмы беларускай дэмакратыі[3].

Выбраная бібліяграфія

[правіць | правіць зыходнік]
  • Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988—1995). — Варшава — Прага: Беларускія Ведамасьці, «Člověk v tisni», 2006. ISBN 80-86961-11-7

Зноскі

  1. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Газета «Свабода», 12 мая 1996 года
  3. svaboda.org
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Сяргей Навумчык